Фатограф Зьміцер Брушко выдаў кнігу «Змена» зь непублікаванымі раней здымкамі свайго бацькі Сяргея Брушко — фатографа, які працаваў у беларускіх газэтах у другой палове 1980-х і ў 1990-я. Зьміцер Брушко расказвае Свабодзе, чаму бацькавы працы — гэта больш чым здымкі газэтнага фотакарэспандэнта.
31 кастрычніка ў 19.00 ў прасторы ZAL #2 у Менску адкрываецца фотавыстава «ЗМЕНА», на якой будуць прадстаўленыя здымкі Сяргея Брушко за 1988–1994 гады.
Мэнэджэр праекту – Алеся Песенка, рэдактар – Марына Гуляева, дызайн – Ігар Юхневіч.
Выданьне зроблена пры падтрымцы амбасады ЗША ў Беларусі.