На мінулым тыдні пахавалі былога вязьня-пажыцьцёвіка Аляксандра Буд-Гусаіма з Салігорску. Яму ішоў 59-ы год. Два месяцы таму ён даў Свабодзе сваё апошняе інтэрвію.
У мэтах вядзеньня апэратыўнага вышуку спэцслужбы або вэрбуюць сваіх агентаў у самых розных арганізацыях ды ўстановах, або ўкараняюць іх туды. Месцы адбыцьця пакараньня не зьяўляюцца выключэньнем. Як адбываецца вэрбаваньне за кратамі? Чаму зьняволеныя пагаджаюцца быць інфарматарамі?
Былы злодзей, які спыніў злачынную карʼеру і стаў кансультантам у справах бясьпекі, распавёў Свабодзе, ці лёгка «завязаць» з крымінальным мінулым і як трэба засьцерагацца ад крадзяжоў ды рабаваньняў.
Ці можа крымінальнік-рэцыдывіст аднойчы, пасьля сваіх шматлікіх працяглых адседак, стаць «нармальным грамадзянінам»?
У рэабілітацыйным Цэнтры здаровай моладзі для нарка- і алькалягічных залежных (ЦЗМ), што ў Аксакаўшчыне пад Менскам, рыхтуюцца сустрэць Новы год.
Некалькі гадоў таму ў Беларусі пачалі дзейнічаць хрысьціянскія (праваслаўныя ды пратэстанцкія) рэабілітацыйныя цэнтры для наркаманаў і алькаголікаў. Большую частку пацыентаў у іх складаюць людзі з крымінальным мінулым...
Паводле Фуко, растаптаная аднойчы чалавечая годнасьць, а самае галоўнае — унутраная згода чалавека з тым, што гэтую годнасьць нехта можа растаптаць назаўжды, выбівае яго з катэгорыі істотаў, якія могуць называцца чалавекам.
У чарговай перадачы «Свабода ў турмах» колішнія беларускія насельнікі эўрапейскіх лягераў для ўцекачоў ды арыштанты тамтэйшых турмаў раскажуць пра тых, хто просіць палітычнага прытулку у краінах ЭЗ.
Насуперак традыцыі, наша сёньняшняя размова — не пра турмы і іх насельнікаў, а пра тых, хто змагаецца з парушальнікамі закону, ловіць іх і саджае, ратуючы нас ад хуліганаў, злодзеяў і іншых злачынцаў. Прынамсі так яно павінна выглядаць.
Працяг расповеду пра сыстэму выкананьня пакараньняў у нарвэскіх турмах. Турэмнае ўтрыманьне галоўнага эўрапейскага тэрарыста Андэрса Бэрынга Брэйвіка і стаўленьне нарвэжцаў да яго пакараньня.
Тэма перадачы — турэмнае ўтрыманьне галоўнага эўрапейскага тэрарыста Андэрса Бэрынга Брэйвіка і стаўленьне нарвэжцаў да яго пакараньня.
Сёньня мы будзем гаварыць пра тое, як мяняе чалавека турма. Для каго яна стала кляймом на ўсё жыцьцё, а для каго — магчыма, тым досьведам, які ўдалося перажыць і жыць пасьля вызваленьня далей
Замежныя журналісты, якія жадаюць атрымаць акрэдытацыю на сёлетні чэмпіянат сьвету ў траўні ў Менску, павінны пісаць толькі пра спорт.
7 студзеня праваслаўнае Раство сустрэнуць і зьняволеныя. Некаторыя вязьні турмаў ды СІЗА выказалі жаданьне сустрэцца са сьвятаром. Што да сядзельцаў папраўчых устаноў, то яны змогуць наведаць сьвяточныя службы, якія ладзяцца ў саміх калёніях.
Чым быў адметны 2013 год для беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы і тых, хто ў ёй апынуўся. Як вынікае з гадавой справаздачы праваабаронцаў «Плятформы», гэты год, на жаль, не прынёс нейкіх пазытыўных зьменаў, хоць малыя станоўчыя зрухі і былі.
Што такое турэмная літаратура? Гісторыя, палітыка — ці ўсё ж мастацтва? Каму яна патрэбная? Дзеля чаго пішацца? Які турэмна-лягерны досьвед неабходны для гэтай творчасьці?
Так сьцьвярджаюць удзельнікі праграмы — былыя асуджаныя, сваякі зьняволеных, праваабаронцы.
«Хочаце свайму мужу-сыну-брату хуткага вызваленьня — бярыце крэдыт», — такую параду родныя асуджаных нярэдка чуюць ад турэмнага кіраўніцтва.
Для зэкаў удзел у розных канцэртах, самадзейных тэатральных пастаноўках ёсьць справай хутчэй абавязковай, чым добраахвотнай... Бываюць, праўда, і выключэньні.
Вязень ПК-15 Пётар Кучура пагражае скончыць жыцьцё самагубствам. Маці асуджанага на сьмерць Паўла Селюна спадзяецца ўратаваць сына.
Загрузіць яшчэ