28–гадовы беларускі эмігрант у ЗША, мастак Бярдоўскі адзначыў гадавіну сваёй скандальнай славы. Год таму ён і ягоны сябар былі абвінавачаныя ў злосным парушэньні грамадзкага парадку ў Бостане.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю адносна сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Дэпутаты заклікалі вызваліць Аляксандра Казуліна.
Дэпутаты абмяркуюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Галоўная ўвага будзе аддадзеная гатовасьці Менску да дыялёгу з ЭЗ.
Люблінскі акружны суд адклікаў свой нядаўні вэрдыкт аб дэпартацыі ў Беларусь народжанага ў Польшчы 10-месячнага беларускага грамадзяніна.
У Франкфурце-на-Майне прайшла выстава твораў студэнтаў і выпускнікоў вышэйшай мастацкай школы Staedelschule. Цікавасьць выклікала работа, прысьвечаная беларускаму прэзыдэнту.
“Эўропа ці Беларусь, інтэграцыя ці ізаляцыя?” — такі выбар бачаць для Сэрбіі нямецкія аглядальнікі.
Дэпутаты парлямэнтаў балтыйскіх і скандынаўскіх краінаў прапанавалі беларускім парлямэнтарам і апазыцыянэрам сустрэцца ў Вільні.
“Эўропа ня можа мець нейкай эўфарыі ў сувязі з апошнімі вызваленьнямі палітвязьняў у Беларусі”, – лічыць нямецкі дыплямат Ганс-Георг Вік.
Як вынікае з рэзалюцыі, прынятай ў часе ўчорашняга вечаровага паседжаньня ў Бундэстагу, кошт шэнгенскіх візаў застаецца ранейшым – 60 эўра.
Мільённы выйгрыш Lotto jackpot дастанецца двум нью-ёрскім эмігрантам, сярод якіх 50-гадовы беларус Алег Салаўёў з Брукліну
Год таму зь венскага офісу партыі “зялёных” былі скрадзеныя тры ноўтбукі з інфармацыяй дэпутацкай камісіі па расьсьледаваньні справы вакол набыцьця Аўстрыяй ваенных самалётаў “Eurofighter”.
Сёньня ў нямецкім парлямэнце адбудзецца дыскусія па беларускім пытаньні.
Беларусь зьяўляецца галоўным імпартэрам чачы – грузінскай вінаграднай гарэлкі.
На сваім пленарным паседжаньні 14 лютага дэпутаты Бундэстагу плянуюць прыняць рэзалюцыі аб зьніжэньні візавых коштаў для грамадзянаў Беларусі і аб падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі.
ЗША надаюць вялікае значэньне ролі Польшчы у беларускім пытаньні. Гэта вынікае з адмысловай заявы Белага дому.
Усясьветнавядомая мастацкая галерэя “Уфіцы” ў Флярэнцыі набыла карціну мастака беларускага паходжаньня Барыса Заборава “Аўтапартрэт з мадэльлю”.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” заклікае да неадкладнага вызваленьня былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова.
Нямецкая Suddeutsche Zeitung зьмясьціла артыкул кандыдата на прэзыдэнта ЗША Джона Маккейна.
У Брусэлі 7 люташга адбудуцца экспэртныя кансультацыі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя.
Загінуў 40-гадовы беларус. Яшчэ дваіх ягоных суайчыньнікаў, 37 і 27 гадоў, адразу пасьля здарэньня даставілі ў шпіталь.
Загрузіць яшчэ