C 12 па 15 лістапада ў Бостане праходзіла штогадовая канфэрэнцыя Амэрыканскай асацыяцыі спрыяньня славянскім дасьледаваньням – “triple A double S” (AAASS). Гэта ўсеамэрыканская, а, па сутнасьці, сусьветная падзея на 2000 тысячы навукоўцаў і “спачувальнікаў” уключае ня толькі паседжаньні, якіх за тры дні адбываецца 600, але і выдавецкія выставы, дакумэнтальныя стужкі, выступленьні аўтараў, прыёмы, паседжаньні рэдакцыйных рад, а больш за ўсё “радасьць чалавечых зносін”. У пэўным сэнсе гэта кірмаш нявест, і калі нейкая “славянская” краіна хоча прысутнічаць на сусьветнай інтэлектуальнай мапе, яна павінна, сярод іншага, быць відна на канфэрэнцыі “тры а два с”.