Калі я ўпершыню трапіла туды ў 1995 г., канфэрэнцыя "зьнесла мне галаву", таму што я ня толькі ня бачыла нічога падобнага, але ў той час нават не магла ўявіць, што навука бывае ў такім публічным выглядзе. Акрамя таго, тая канфэрэнцыя разварушыла нацыянальнае пачуцьцё. Мы заўсёды робімся асабліва чульлівымі да пытаньняў «хто мы?» альбо «чаму мы не такія, як яны», калі трапляем за мяжу, бо сустрэча зь іншым вымушае пераасэнсоўваць сябе. Як той Пётр Першы ў рамане Аляксея Талстога, што трапіў ў Нямецкую Слабаду, пранікнуўся і зрабіўся расейскім цывілізатарам. Ідэнтычнасьць падчас такіх вандровак нярэдка прымае выгляд «спакутаванай радзімы» і пачынае «балець». Трынаццаць гадоў таму «вялікі наратыў» амэрыканскай славістыкі вельмі моцна факусаваўся на Расеі, бо было яшчэ моцным пакаленьне старых «крэмлінолягаў», але ўсе астатнія постсацыялістычныя краіны ўжо стаялі ў тым «наратыве» абедзьвюма нагамі, і толькі Беларусі не было там ні у рэале, ні ў «дыскурсе».
Таму на наступны год я арганізавала, здаецца, першую ў гісторыі «трыпл эй дабл эс» «беларускую» панэль пад назвай "White Russia - Byelorussia - Belarus?" (Белая Русь –Белоруссия – Беларусь?»). Гэтую назву мы прыдумалі разам з маім маскоўскім калегам Мікалаем Рудэнскім, які цяпер працуе на электронным партале grani.ru. Тэмай панэлі было пераасэнсаваньне палітычнай ідэнтычнасьці Беларусі, а пытальнік на канцы азначаў, што працэс гэты яшчэ далёка не завершаны.
Сёлета на канфэрэнцыі AAASS былі, здаецца, тры непасрэдна беларускія панэлі. На адной гаварылі пра палітычную сытуацыю на Беларусі, пацяпленьне ў адносінах з Захадам і прычыны беларускай абыякавасьці да жыцьця, што выяўляецца ў тым, што мы ня вельмі любім уступаць у грамадзянскія аб’яднаньні. На другой ішла гаворка пра рок як фактар палітычнага супраціву і пра габрэяў у творах Быкава. Трэцяя панэль была ініцыявана маладымі дасьледчыкамі з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Яўгенія Іванова, Тацяна Касьперскі і Андрэй Сьцяпанаў), якія цяпер бяруць удзел у міжнародным дасьледчыцкім праекце “Грамадзтвы пасьля Чарнобылю”.
За чатырнаццаць гадоў, што я наведваю канфэрэнцыю альбо праглядаю яе праграму, можна бачыць зьмену дасьледчыцкіх генэрацый. Калісьці Беларусі не было на мапе як самастойнай краіны, і ёй цікавіліся адно прадстаўнікі “дыяспары.” Потым, у значнай ступені “дзякуючы” Чарнобылю, яе пачалі дасьледаваць заходнія дасьледчыкі, а таксама беларусы, што атрымалі адукацыю на Захадзе альбо працуюць у недзяржаўных навуковых установах і маюць кваліфікацыю, якая дазваляе ім гуляць на міжнародным сымбалічным полі. І толькі прадстаўнікоў “дзяржаўнай” беларускай навукі на AAASS амаль ніколі няма, і гэта паказальна. Колькі год таму мая добрая прыяцелька і каляжанка, якая працавала ў БДУ, атрымала стыпэндыю (іх было восем на ўвесь сьвет) на стажыроўку па сваёй спэцыяльнасьці ў адным з самых прэстыжных амэрыканскіх унівэрсытэтаў. Калі яна пайшла дэ дэкана расказаць пра свой посьпех і папрасіць адпачынак без аплаты на адзін навучальны год, ён сказаў: “Мы не зацікаўлены ў вашай стажыроўцы ўвогуле. Да таго ж мы ня ведаем, чаму яны будуць вучыць вас там, ў тым Стэнфардзе”.
Сяброўка напісала заяву аб звальненьні і паехала ў Амэрыку. Дэкан з БДУ можа спаць спакойна. Яго студэнты яшчэ доўга ня будуць ведаць, чаму вучаць ў Стэнфардзе.