Напрыклад, выходзіць на пэнсію альбо садзіцца ў турму. На першым курсе я даю заданьне напісаць невялікае эсэ і расказаць пра нейкую падзею, якая сталася для аўтара самым моцным фактарам рэсацыялізацыі. Звычайна пішуць пра ад’езд з бацькоўскага дома ва ўнівэрсытэт, жыцьцё ў інтэрнаце і той факт, што цяпер трэба самім за ўсё адказваць. Але нечакана чытаю:
Зьявай, што моцна зьмяніла мяне, стаўся развод маіх бацькоў. Мой бацька завёў сабе каханку, і там зьявілася дзіця, і ён пайшоў туды жыць. А мама кажа, што ён дрэнны і паламаў ёй жыцьцё. А мы з братам адчуваем, як быццам мы ў чымсьці вінаватыя. Раней, калі ўсе зьбіраліся вячэраць, мы пра ўсё гаварылі і было так весела. А цяпер мы сядзім ціха, і было б чутна, калі б на падлогу іголка ўпала...
Ой мама. Але сацыялягічна тут ўсё правільна.
Яшчэ ў мяне вялікі курс па сацыяльнай тэорыі: ад Маркса да Фуко, з прыпынкамі на Вэбэры і іншых. Гэта курс іншага ўзроўню, і людзі ўжо старэйшыя, як і іх праблемы. Прыходзіць малады чалавек папярэдзіць, што такога і такога лістапада будзе адсутнічаць па “ўважнай” прычыне.
- Мы павязем маю маці у турму...
- ???
- Ну, мая маці атрымала фінансавую пазыку на маю адукацыю. А я тады... ну, у мяне былі розныя праблемы... і я перастаў вучыцца і кінуў унівэрсытэт... а маці вырашыла: ну, грошы ж атрыманыя. Ну, і яна іх патраціла на майго малодшага брата... а гэта нельга, бо гэта трата фінансавых сродкаў не па прызначэньні. Гэта фінансавае парушэньне, і ёй далі два гады. Вось мы праз тыдзень і павязем яе ў турму. У Нью Джэрзі. Прысуд трэба выконваць.
- А... а... а як вы сябе адчуваеце ў сувязі з тым, што вы ... гэта вы... ну, вы разумееце...
- Ну, вы ведаеце, я з пачатку перажываў, а потым супакоіўся. Ведаеце, гэта негвалтоўнае злачынства, ну і мы выбралі турму добрую. Там, кажуць някепска ...
Так. Ну што ж. Прынамсі ўсе жывыя і здаровыя. Перажывуць неяк два гады. А потым ўсё астатняе жыцьцё...
Сэмэстар ідзе і набліжаецца да свайго канца. І падчас office hours – прысутных гадзін, калі я павінна знаходзіцца ў сваім кабінэце і быць гатовая слухаць пра сьмерць любімай бабулі ў час апошняй кантрольнай - да мяне ўсё часьцей заходзяць студэнты абмеркаваць, што ім сьвеціць і што трэба рабіць, каб сьвяціла больш моцна. І вось прыходзіць чорны хлопчык зь першага курсу. Ён вучыцца на спэцыяльнай стыпэндыі, якія выдзяляюцца студэнтам зь ”меншасьцяў”. Калі проста, дык каляровым студэнтам зь бедных сем'яў, якія інакш шанцаў атрымаць вышэйшую адукацыю ня маюць. Ён маўчыць, а потым кажа:
- Я прыйшоў да вас, доктар Гапава, бо вы тады са мной загаварылі. І вы тады спыталіся, чаму ў мяне такі сумны твар...
Я памятаю, што нешта такое было. Мы абмяркоўвалі нейкую тэму, а ён сядзеў з такім тварам, што я сказала: у вас, напэўна, сёньня, няшчасны дзень. Але ён скончыцца, і будзе іншы. Увогуле тут не прынята “пераходзіць на асобы”, але з той групай у мяне добрыя адносіны. І таму ён прыйшоў і кажа:
- Я ня ведаю, што рабіць, доктар Гапава, я ня вытрываю. Яны ўсе мяне цягнуць. Мая сям'я. Туды. Ну, зноў туды. І ў нас увесь час скандал. І я ня ведаю, што мне зь імі рабіць. І мы ніколі ня можам дамовіцца.
Я разумею, што сям'я – на самым нізе. Там няма працы, там алькаголь, наркотыкі і мужчыны ў турме. Гэта праблема клясавая: тое самае робіцца і зь беднымі белымі. Але сярод чорных працэнт тых, што на нізе, вышэйшы. Таму гэта праблема таксама і расавая.
А ён, можа, і здолее выбрацца. Але “мёртвыя хапаюць жывых”, як казаў Маркс. Мне хочацца яму сказаць, што трэба быць моцным, і адукацыя – гэта кар'ера, а зь ёй можа быць выйсьце з таго асяродзьдзя, у якім ён знаходзіцца і што трэба сьціснуць зубы і паўзьці. Але гэта пустыя словы, і ён, і я разумеем, што гэта пустыя словы. А што яшчэ рабіць – я не ведаю.
І так канчаецца той сэмэстар, і наступае гэты. І да мяне прыходзіць маладая жанчына з прыемным тварам. Яна напісала добры тэкст пра рэформу сыстэмы мэдыцынскага забесьпячэньня, але потым пачала зьяўляцца на занятках “спарадычна”. Яна садзіцца перада мной, у яе чырвоныя вочы, яна шмыгае носам і кажа:
- Я зараз прапускаю заняткі.
- Я заўважыла.
- Бо ў мяне адбіраюць дзіця, і я была на судзе.
- Чаму, што адбываецца? І колькі вашаму дзіцяці?
- Чатырнаццаць месяцаў.
Яна пачынае плакаць.
- Мы не жанатыя. Ну, так здарылася. Ён нават ня быў бойфрэндам. Так здарылася. Але я вырашыла пакінуць дзіця. Мы потым нават спрабавалі жыць разам. Але нічога не атрымліваецца. І я ад яго пайшла.
Яна ўсхліпвае.
- Але ён ня хоча плаціць child support (алімэнты). І каб іх не плаціць, ён падаў у суд, каб забраць дзіця ад мяне.
- Але гэта не рацыянальна. Такім чынам яму давядзецца траціць на дзіця больш.
- Ён цяпер у такім стане – ён ня думае рацыянальна. Ён толькі хоча мне помсьціць.
- Але чаму дзіця аддадуць яму?
- Там што ў яго ёсьць праца. У яго ёсьць зарплата. А я толькі вучуся. Мне застаўся адзін сэмэстар. Я ўзяла пазыку, каб вучыцца. Потым трэба будзе аддаваць. Мне маці дапамагае дзіця даглядаць. І лічыцца, што бяз працы я буду “маці на сацыялцы”.
- Але вы можаце пачаць працаваць, калі маці дапамагае з дзіцём. Так усе робяць.
- Магу, але тады я буду працаваць і вучыцца, і ў мяне ня будзе часу на дзіця. І судзьдзя сказала, што калі я буду працаваць і вучыцца, яна прысудзіць дзіця таму бацьку, у якога ёсьць на яго час. Альбо працаваць, альбо вучыцца. А ён – вы нават не ўяўляеце. Ён ня ўмее зь ім абыходзіцца. Ён яго заб’е...
- Паспрабуйце пагаварыць на факультэце сацыяльнай працы. У іх павінны быць кансультацыйны цэнтар. І вам патрэбен добры адвакат...
Колькі ён каштуе, той адвакат.
Яна плача і плача ўсё мацней і мацней, а потым кладзе галаву на мой стол і плача наўзрыд. Мне хочацца яе абняць, бо я ня ведаю, што яшчэ зрабіць.
Дапамажы ім усім, Госпадзе. Бо я ня ўмею.
Усё напісанае тут - праўда.