Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіста Паліенку замест суду адвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна


Зьміцер Паліенка, архіўнае фота
Зьміцер Паліенка, архіўнае фота

Актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Калі над ім будзе суд, невядома. Пра гэта Свабодзе сказаў анархіст Вячаслаў Касінераў, які спаслаўся на адваката.

«Ён на Акрэсьціна, гэта дакладна, адвакату пацьвердзілі. Але ці будзе заўтра суд, нават адвакату ня кажуць», — сказаў Касінераў.

Зьмітра Паліенку затрымалі ўвечары 29 студзеня. Ноч і раніцу 30 студзеня ён правёў у Заводзкім РУУС, адкуль яго меліся адвезьці ў раённы суд.

«Мы чакалі Зьмітра ў судзе ўвесь дзень, але яго так і не прывезьлі. У судзе толькі сказалі, што дакумэнты на Паліенку зь міліцыі не прывозілі, а калі прывязуць, там ня ведаюць. То бок амаль суткі яго трымалі ў „стакане“, дзе цяжка знаходзіцца нават гадзіну, ня тое што цэлы дзень», — сказаў адзін зь сяброў Зьмітра Паліенкі.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на Паліенку ёсьць два не разгледжаныя ў судзе пратаколы:

  • за «выраб, распаўсюд і (альбо) захаваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 17.11 КаАП);
  • за «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніка міліцыі» (арт. 23.4 КаАП).

У Заводзкім РУУС адмовіліся камэнтаваць затрыманьне Зьмітра Паліенкі і тлумачыць, чаму яго не даставілі ў суд.

На мінулым тыдні Зьмітра Паліенку, Насту Гусеву і Яўгена Чуліцкага трое сутак трымалі ў ізалятары ў межах справы аб графіці антыміліцэйскага зьместу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG