Салдата Астравецкага гарнізону на 10 сутак пасадзілі на гаўптвахту за карыстаньне мабільным тэлефонам. Спагнаньне вынес выканаўца абавязкаў камандзіра часткі падпалкоўнік Алег Бацькоў. Факт пакараньня пацьвердзіў Радыё Свабода прэсавы сакратар міністэрства абароны Ўладзімер Макараў.
На іх больш за 100 злачынстваў, у тым ліку 20 забойстваў і 4 спробы забойства, рэкецірства, захопы закладнікаў, падпалы кіёскаў і дамоў прадпрымальнікаў, якія адмаўляліся плаціць даніну, гвалтаваньні.
Менскі абласны суд асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне менчука Аляксея Сінькевіча. Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве бізнэсоўца зь Бярэзані (Беразіно) Сяргея Мяцельскага, а таксама ў вымаганьні, незаконных дзеяньнях са зброяй і падпале аўтамабіля.
Ліквідацыяй наступстваў займаецца МНС. Рух цягнікоў абяцаюць аднавіць на працягу сутак.
За гадзіну размовы жанчыны абмеркавалі праблему пакараньня па антынаркатычным артыкуле ў Беларусі.
4 гады таму Марыя Кашляк пайшла ў міліцыю і папрасіла прыгледзецца да паводзінаў 16-гадовага ўнука. Празь некалькі дзён яго забралі і асудзілі на 9 гадоў.
Абаронцы Курапатаў бачылі ў рэстарацыі «Поедем поедим» вядоўцу папулярнай расейскай тэлеперадачы Леаніда Якубовіча. У гэты час у рэстарацыі пачалі адзначаць вясельле. Спачатку актывісты вырашылі, што тэлевядоўца запрошаны на вясельле, але праз гадзіну Якубовіч з тэрыторыі рэстарацыі выехаў.
19 ліпеня Першамайскі раённы суд Менску апраўдаў па ўсіх выстаўленых абвінавачаньнях галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача.
Суд Першамайскага раёну прызнаў яго невінаватым у атрыманьні хабару і вызваліў. Тым часам як пракурор прасіў асудзіць яго на 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
У прэсавай службе МУС пацьвердзілі факт затрыманьня трох чалавек з аўтамабіля «Лексус», якое адбылося на вуліцы Арлоўскай у Менску.
Пракурор запатрабаваў 9 гадоў калёніі для галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача. 16 ліпеня прагучала апошняе слова абвінавачанага. У гэты ж дзень завяршыла прамову ў абарону Андрэя Галавача ягоная адвакатка Алена Варанко.
Пракурор папрасіў для былога галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за хабар
Вера Арэшка не прызнала віны ў выдаваньні тайны сьледзтва і захоўваньні зброі.
Тэлеграм-канал Nexta сьцьвярджае, што статус падазраваных у справе таксама маюць капітан, намесьнік вайсковага камэнданта Менскай вайсковай камэндатуры Д. Пасьледні і старшы лейтэнант, камандзір патрульнай роты А. Круглік.
Больш за 10 дзяўчатак узростам ад 2 да 12 гадоў, як мяркуецца, сталі ахвярамі мужчыны зь Менску. Гэта дзеці ягоных сваякоў і знаёмых.
Актывісткі руху «Маці 328» сустрэліся з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Натальляй Качанавай. Размова аб праблемах зьняволеных па антынаркатычным артыкуле цягнулася больш за гадзіну. Пасьля яе жанчыны вырашылі не аднаўляць галадоўку, якую прыпынілі 3 ліпеня, пасьля 21 дня пратэставай акцыі.
Жанчына раскрыла зьвесткі з крымінальнай справы Галавача трэцім асобам. У яе правялі ператрус, знайшлі пісталет і патроны.
Сьледчы камітэт праводзіць праверку сьмерці ў міліцэйскім аўтамабілі Дзьмітрыя Захарчэні, жыхара аграгарадку Стрыгава Кобрынскага раёну. Паводле міліцэйскай вэрсіі, Дзьмітры Захарчэня засіліўся ў аўтамабілі, пакуль яго везьлі з дому ў пастарунак. Мясцовыя ставяцца да гэтай вэрсіі зь недаверам.
5 чэрвеня новы міністар унутраных спраў Юры Караеў сустрэўся з кіраўніцай руху «Маці 328» Ларысай Жыгар. Яна зьвярнулася да Юрыя Караева пасьля адстаўкі былога міністра Ігара Шуневіча, каб зьвярнуць увагу на праблемы асуджаных па «антынаркатычным» артыкуле.
У Менскім раённым судзе пачаўся працэс над трыма непаўналетнімі, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе псыхаактыўных рэчываў у складзе арганізаванай групы. Малодшаму, Ягору С., на момант арышту было 15 гадоў.
Загрузіць яшчэ