У Магілёве 10-месячнага хлопчыка, якога сваячка выкінула з гаўбца, а таксама ягонага старэйшага брата вярнулі сям’і. Бацькі месяц пераконвалі службы апекі, што дзецям зь імі будзе бясьпечна.
У Бабруйску 26-гадовы Максім Чарняк дапамагае землякам перажыць нядолю. Тры гады таму, перанёсшы анкалягічную хваробу, ён стварыў дабрачынную ўстанову «Справядлівая дапамога». Там падапечных кормяць, апранаюць і адаграваюць.
Суд Магілёва не знайшоў падставаў для крымінальнага перасьледу чыноўніка і міліцыянта за перашкоду прафэсійнай дзейнасьці журналіста Ўладзімера Лапцэвіча.
Сьмяротны вырак вынес Магілёўскі абласны суд двум жыхарам Чэрыкава, 21-гадоваму Ільлю і 19-гадоваму Станіславу Косьцевым, за жорсткае забойства мясцовай настаўніцы Натальлі Кастрыцы.
Падсудныя, якіх пракурор патрабуе пакараць расстрэлам, раскаяліся і папрасілі ў суду літасьці. Маці забітай ім адказала: «Хто мне верне дачку?»
Аднаму з найбольшых лесапаркаў Беларусі — Пячэрскаму, што ў Магілёве, — 100 гадоў. Яго стварылі бальшавікі, нацыяналізаваўшы ў 1919 годзе прыватныя землі.
Апазыцыянэр выказаў нэгатыўнае стаўленьне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Одноклассниках» смайлік «сумую», а яго рэакцыю міліцыя расцаніла як распаўсюджваньне экстрэмісцкай інфармацыі.
Прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў», якім занепакоеныя эколягі і мясцовыя жыхары, пачало вырабляць тэхнічны вуглярод «у межах пусканаладачных работаў».
Матэрыялы газэты «Вечерний Могилёв», у якіх Міністэрства інфармацыі выявіла гамафобныя выказваньні, Ленінскі суд Магілёва не прызнаў экстрэмісцкімі. Такое рашэньне вынес судзьдзя Аляксандар Бушкевіч. Працэс у сувязі з гамафобнымі публікацыямі быў першым у Беларусі.
Загадчыца была на раённай дошцы гонару і мела грамату Магілёўскага аблвыканкаму. Нязьменна старшынявала ва ўчастковых камісіях падчас выбарчых кампаніяў.
Жыхар Магілёва Андрэй Кавалёў захапленьне мурашкамі зрабіў бізнэсам.
Газэта Слаўгарадзкага райвыканкаму «Прысожскі край» апублікавала фатаздымак найстарэйшага сябра БНФ «Адраджэньне» і вэтэрана Другой усясьветнай вайны Фелікса Шкірманкова ў абвестцы пра падпіску на выданьне. Празь некалькі дзён фота 93-гадовага пазаштатнага карэспандэнта з сайту прыбралі.
У Чавусах Магілёўскай вобласьці кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі і мясцовай сярэдняй школы № 2 адмаўляе факт масавага атручэньня вучняў і закрыцьцё гэтай навучальнай установы на карантын.
Цягам двух месяцаў магілёўскі актывіст кампаніі «Сьвежы вецер» Валадар Цурпанаў высьвятляў у дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і абласнога савету, кіраўніцтва абласной і гарадзкой вэртыкалі стаўленьне да пагрозаў страты незалежнасьці ў сьвятле «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй. Што ён даведаўся?
«Што гэта дзеецца? Сьвет варʼяцее!», — так кажуць у Магілёве жыхары дому, каля якога 2 сьнежня знайшлі 9-месячнае дзіця. Хлопчыка выкінулі з гаўбца кватэры на першым паверсе, ён выжыў.
Судзьдзя Аршанскага суду прызнала Дзьмітрыя Казлова вінаватым у закліку да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 15 лістапада o Менску.
2 сьнежня пачаліся працэсы супраць удзельнікаў масавых акцый, якія праходзілі ў сталіцы перад парлямэнцкімі выбарамі.
Уладальнік найвялікшай калекцыі гістарычных фота Магілёва жыхар Нямеччыны Алег Лісоўскі напісаў раман пра родны горад. Ён расказаў Свабодзе пра зьбіраньне фатаздымкаў, літаратурную творчасьць і прычыны сваёй эміграцыі.
Кіраўніцтва магілёўскага гарвыканкама не захацела рабіць гадавіну БНР агульна гарадзкім сьвятам.
Дзьмітры Казлоў вядзе блог «Серый кот». Цяпер ён у аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 30 лістапада на 9 гадзінаў раніцы яго выклікалі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Пасьля ён перастаў выходзіць на сувязь.
Загрузіць яшчэ