Пасьля трох сутак зьняволеньня выйшаў на волю магілёўскі сябра аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслаў Паўлінковіч. Цяпер ён знаходзіцца дома.
Асіповіцкі палігон задзейнічаюць у вучэньнях «Захад-2017». Мясьціна, на якой будуць «ваяваць» расейскія і беларускія салдаты — меней за два дзясяткі кілямэтраў ад Асіповічаў. У райцэнтры дысьлякуецца рэактыўная артылерыйская брыгада.
У кватэры сябра аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча адбыўся ператрус.
У Магілёве забаронена купацца на Дняпры і на Грабянёўскім возеры. Якасьць тутэйшай вады не адпавядае санітарным нормам. Нягледзячы на забарону, нямала людзей акунаюцца, рызыкуючы нашкодзіць свайму здароўю. Разам з дарослымі купаюцца і дзеці.
У Магілёве на 72 гадзіны затрымалі сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча. Яго вінавацяць у разьмяшчэньні ў інтэрнэце відэароліка парнаграфічнага зьместу.
Скарга магілёўскага журналіста Ўладзімера Лапцэвіча на вырак Ленінскага суду Магілёва, які аштрафаваў яго на 45 базавых велічыняў (1035 рублёў), не задаволеная.
72-гадовы бязногі інвалід з Магілёва Ўладзімер Вусікаў пагражае распачаць галадоўку. Ён заяўляе, што сацыяльныя службы падманулі яго, выдаўшы замест новага электравазка стары і няспраўны.
Машына, якую сфатаграфавалі ў Магілёве з нумарамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі знаходзіцца на штрафстаянцы. Міліцыяй накіраваныя запыты ў кампэтэнтныя органы Ўкраіны дзеля праверкі рэгістрацыі аўтамабіля.
Артур Баханькоў, які мае крымінальнае мінулае, 6 гадоў фігураваў у гучнай крымінальнай справе.
Магілёўская міліцыя ўгледзела прыкметы злачынства ў дзеяньнях уласьнікаў сайтаў, якія сваімі публікацыямі дыскрэдытуюць прадстаўнікоў мясцовай апазыцыі.
«Ні на кога не спадзеючыся, вырашылі самі адзначыць», — тлумачыць кіраўнік гарадзкой суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў. У Магілёве прайшоў флэш-моб: калектыўнае чытаньне беларускіх кніг.
Больш за тры дзясяткі клюбаў рыцарскай рэканструкцыі зь Беларусі і Расеі на замкавай гары паказваюць сваё майстэрства валоданьня зброяй сярэднявечнага ваяра. На рысталішчы — вершнікі, пешыя рыцары, лучнікі.
У Магілёве на замкавай гары ўсталявалі бронзавую скульптуру з выявай умацаванага дзядзінца пачатку XVII стагодзьдзя.
Магілёўскі аблвыканкам не знайшоў падставаў адправіць у адстаўку старшыню Крычаўскага райвыканкаму Васіля Сысоева. Зварот за адстаўку чыноўніка падпісалі 418 жыхароў раёну. На думку незадаволеных грамадзянаў, Сысоеў не дае рады сваім абавязкам.
Магілёўскі праваабаронца Аляксандар Буракоў вінаваціць міліцыю ў распальваньні міжнацыянальнай варажнечы.
Магілёў зрабіўся горадам ільвоў. За апошні год тут паставілі зь дзясятак скульптур і помнікаў гэтай жывёліне. «Львіная тэма» імкліва апаноўвае горад. Гараджане тым часам спрачаюцца, ці мае яна да Магілёва хоць якое дачыненьне.
Галоўны фігурант справы «чорных рыэлтэраў» Ігар Гершанкоў і ягоны падзельнік Сямён Беражны асуджаныя на выключную меру пакараньня — расстрэл.
ТБМаўцы ініцыявалі дыскусію з чыноўнікамі пра пэрспэктывы беларускамоўнага школьніцтва. Тыя абяцаюць новую поўнакамплектную клясу налета.
Мастачка Юлія Раткіна размалявала сьцяну трансфарматарнай падстанцыі фрагмэнтам зь верша Яўгеніі Янішчыц.
71-гадовая Зінаіда Клыга кажа: «Калі беларус хоча застацца беларусам, то і ў Эстоніі ён застанецца ім».
Загрузіць яшчэ