Жыхар райцэнтру Дрыбін Андрэй Юркоў патрабуе ад чыноўнікаў, каб з галоўнай ялінкі раёну прыбралі чырвоную зорку. Сваю пазыцыю ён аргумэнтуе тым, што «чырвоная зорка — гэта сымбаль барацьбы з хрысьціянствам, а паколькі Раство — хрысьціянскае сьвята, то чырвонай зоркі на ялінцы ня мусіць быць».