Былога начальніка раённага аддзелу наркакантролю капітана міліцыі Івана Пацёмкіна з Магілёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі за правакаваньне грамадзян на супрацьпраўныя дзеяньні.
Набор у 10 клясу магілёўскай сярэдняй школы № 9 скасавала кіраўніцтва ўстановы, але 29 жніўня бацькам сталі паведамляць пра зьмену сытуацыі.
Кіраўніцтва магілёўскай сярэдняй школы № 9 адмаўляецца набіраць вучняў у 10 клясу. Бацькі заяўляюць, што адміністрацыя навучальнай установы загадзя не папярэджвала пра такія намеры. Адпраўляць дзяцей у іншыя школы адмаўляюцца.
Міхаіл Кунц адпрацаваў на Бабруйскім гарбарным камбінаце 48 гадоў, зь іх 34 — кіраўніком. У 70-гадовым веку яго зьвінавацілі ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Праз паўгода Міхаіл памёр. Яшчэ праз паўгода крымінальную справу спынілі на падставе адсутнасьці складу злачынства.
25 жніўня ў Магілёве ў далечыні ад людных вуліц адбыўся дазволены ўладамі 30-хвілінны пікет супраць закону аб адмене адтэрміновак ад войска.
«Чыноўнікі вырашаюць жыльлёвую праблему, шкодзячы навакольлю»
Віталь Пятроў працуе ў будаўнічай арганізацыі цесьляром. Ягоная кватэра ў адным з дамоў на Пушкінскім праспэкце ў Магілёве. Месяц таму ён адрамантаваў на ўваходзе ў пад’езд ганак з паветкаю.
У Мсьціславе абрынулася частка сьцяны і калёна помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя — касьцёла Сьвятога Міхала Арханёла. Пра гэта паведаміў журналіст, выхадзец з Мсьціслава Дзяніс Касьцюкевіч. Ад 2016 году ён прыцягвае ўвагу чыноўнікаў да сытуацыі з помнікам.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім у Магілёўскай турме № 4 наведала асуджанага на 15 гадоў за забойства Пятра Кучуру.
Уладзімер Патаповіч, бацька магілёўскага інспэктара ДАІ Яўгена Патаповіча, які загадкава загінуў 16 траўня, заявіў Свабодзе, што ня верыць высновам сьледзтва, агучаным старшынём Сьледчага камітэту Іванам Наскевічам.
Гэтым АГП распачынае выбарчую кампанію за дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. Яе лёзунг — «Стоп „Омск Карбон“».
На пытаньне, ці была парушана тэхніка бясьпекі з боку работніка, супрацоўнік дэпартамэнту адказаў, што высновы рабіць зарана.
Адсутнічае «грамадзка небясьпечнае дзеяньне, прадугледжанае крымінальным законам».
Фатаздымкі дохлых цялят і траўмаваных кароў з малочна-таварнай фэрмы ў Магілёўскай вобласьці ўзрушылі сацыяльныя сеткі. Свабода даведалася, ці праўдзівыя фота і што здарылася з каровамі.
На 66-гадовага пэнсіянэра са Шклова ўсклалі віну за крадзеж 31 вэнтылятара з папяровай фабрыкі «Спартак», якія зьніклі са складу неўзабаве пасьля рэканструкцыі прадпрыемства і візыту на яго Лукашэнкі. Дачка асуджанага два гады зьбірае доказы невінаватасьці бацькі.
«Упалі заробкі, цякучка кадраў, калектыў успамінае былога кіраўніка», — так апісаў у лісьце Свабодзе ананімны работнік цяперашнюю сытуацыю на галаўным у Круглянскім раёне прадпрыемстве — Перасоўнай мэханізаванай калёне № 266.
У Горках на пастамэнт, зроблены для памятнага знаку расейскаму цару Пятру І, паставілі арт-аб’ект з заклікам любіць горад. Яго назва пададзена на расейскай мове. Побач лесьвіца размаляваная вышыванкай.
67-гадовы жыхар Магілёва Генадзь Жолудзеў чатыры гады таму ўзяўся адрадзіць інтарэс да садова-паркавай скульптуры. Цяпер у яго свая майстэрня, а ягоныя творы ўпрыгожваюць гарады, прыватныя сядзібы і дзяржаўныя арганізацыі. Пра сваё рамяство, кошты скульптур і густы пакупнікоў ён апавёў Свабодзе.
Іх зьбіраюць на пастамэнт. Пра гэта сказаў лідэр кампаніі за ўшанаваньне пісьменьніка Андрусь Архіпенка.
Загрузіць яшчэ