Па «справе патрыётаў» спынілі перасьлед за «масавыя беспарадкі», засталося «незаконнае ўзброенае фармаваньне»

Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт Беларусі прыняў распачатую КДБ крымінальную справу па артыкуле 287 КК РБ — «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня», вядомай як «справа патрыётаў», паведамляе прэс-служба СК.

Крымінальны перасьлед спынены па артыкуле за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў». СК «працягвае працэсуальныя дзеяньні, накіраваныя на выяўленьне ўсіх абставінаў проціпраўнай дзейнасьці фігурантаў справы».

«Кактэйлі Молатава» і Фраў А. аказаліся мітам», — Бяляцкі лічыць, што «справа патрыётаў» можа не дайсьці да суду

У «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 14 чалавек, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы за «навучаньне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня». Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя казалі пра катаваньні, але Генпракуратура ня бачыць падставаў для пракурорскай праверкі.

Што напісаць затрыманым па «справе патрыётаў». Сьпіс адрасоў