Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што напісаць затрыманым па «справе патрыётаў». Сьпіс адрасоў


У «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 14 чалавек, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы за «навучаньне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня». Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя казалі пра катаваньні, але Генпракуратура ня бачыць падставаў для пракурорскай праверкі.

Затрыманым можна пісаць лісты і адсылаць паштоўкі — некаторыя з былых палітвязьняў кажуць, што лісты падтрымкі ім цікава чытаць нават ад незнаёмых людзей. Так, былы зьняволены Эдуард Пальчыс апісваў «пошту ратаваньня»: калі да яго пачалі даходзіць лісты, «сядзець у турме стала нашмат лягчэй». Лісты ў турмах вычытвае цэнзар, некаторыя дэталі нават могуць згубіцца.

Грамадзкая прадстаўніца семʼяў фігурантаў «справы патрыётаў» Ніна Шыдлоўская кажа Свабодзе, што апошнім часам ліставаньне з затрыманымі паступова аціхае, і публікацыяў пра іх у СМІ таксама робіцца менш, бо сьледчыя ня робяць актыўных дзеяньняў адносна арыштаваных:

«Большасьць хлопцаў цяпер проста сядзяць, адносна іх ня робіцца ні сьледчых дзеяньняў, ні допытаў, — кажа Шыдлоўская. — Цяпер хлопцам як ніколі патрэбна адчуваць, што яны ня кінутыя, не засталіся самыя. Той факт, што частку затрыманых адпусьцілі, што само па сабе цудоўна, усё ж паўплываў на тое, што на астатніх забыліся.

Адзінае, што, мабыць, людзі могуць зрабіць для арыштаваных, — гэта працягваць пісаць. Пісаць пра нейкія побытавыя справы, пра нейкія навіны і падзеі. Нават калі зусім незнаёмы чалавек, знайдзіце цікавы трапны верш, напішыце пару слоў кшталту „трымайся“, „мы разам“, „мы верым“, нейкія цёплыя словы падтрымкі.

Насамрэч, не істотна, ці знаёмыя вы з гэтым чалавекам. Я ведаю, што цяпер зноў пачаўся такі пэрыяд, калі некаторым хлопцам не аддаюць лісты ад блізкіх людзей. А праз тое, што па-за колам сваякоў сталі пісаць менш, у хлопцаў можа складацца ўражаньне, што на іх забыліся. Калі людзі перастаюць пісаць, вельмі складана маральна вытрымліваць тыя варункі, у якія яны цяпер трапілі».

* * *

Частка затрыманых па «справе патрыётаў» сядзяць у СІЗА КДБ — ім трэба пісаць па адрасе
220050, г. Менск, Галоўпаштамт, а/c 8.

Яшчэ частка затрыманых — на «Валадарцы», ім трэба пісаць на адрас
220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 (нумар камэры пазначаць у адрасе не абавязкова).

Куды пісаць

Абрамаў Аляксей Анатолевіч
Дзень народзінаў 17 жніўня
220050, Мінск, Галоўпаштамт, а/c 8

Данілаў Віктар Канстанцінавіч
Дзень народзінаў 4 траўня 220030,
Мінск, вул. Валадарскага, 2

Дундукоў Андрэй Вячаслававіч
Дзень народзінаў 27 ліпеня
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Зімніцкі Аляксандар Антонавіч
Дзень народзінаў 11 сьнежня
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Кавальчук Іван Віктаравіч
Дзень народзінаў 1 лістапада
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Комлік-Ямацін Андрэй Ігаравіч
Дзень народзінаў 16 сакавіка
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч
Дзень народзінаў 10 ліпеня
220050, Мінск, Галоўпаштамт, а/c 8
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2​

Мароз Віктар Генадзевіч
Дзень народзінаў 19 студзеня
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Новік Дзьмітры Мікалаевіч
Дзень народзінаў 27 траўня
220050, Мінск, Галоўпаштамт, а/c 8

Пашкевіч Цімур Віталевіч
Дзень народзінаў у кастрычніку, дата невядомая
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Румянцаў Уладзімір Сяргеевіч
Дзень народзінаў 30 траўня
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч
Дзень народзінаў 17 траўня
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Фёдараў Уладзімір Валерʼевіч
Дзень народзінаў 12 сьнежня
220050, Мінск, Галоўпаштамт, а/c 8

Яўдаха Аляксандар Анатольевіч
Дзень народзінаў 17 кастрычніка
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG