Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура адказала Бяляцкаму, што зьвесткі пра катаваньні Кунцэвіча і Лазоўскага «носяць меркаваны характар»


Ілюстрацыйнае фота. Сябры «Белага легіёну»
Ілюстрацыйнае фота. Сябры «Белага легіёну»

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў адказ на зварот у Генэральную пракуратуру Беларусі, у якім выказваў занепакоенасьць заявамі былога кіраўніка «Белага легіёну» Сяргея Чыслава аб катаваньнях затрыманых у «справе патрыётаў» і кадрамі беларускай тэлевізіі са зьбітым у час затрыманьня Міраславам Лазоўскім.

Як адзначае «Вясна», Генпракуратура дала адказ, «не абцяжарваючы сябе праверкамі». У ім гаворыцца:

«Выкладзеная ў заяве інфармацыя носіць меркаваны характар, не зьмяшчае канкрэтных зьвестак аб прыкметах супрацьпраўнай дзейнасьці з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, не пацьвярджаецца зваротамі ўказаных у заяве асобаў ці іх адвакатаў, а таму [...] падстаў для пракурорскай праверкі няма».

Ужо пасьля падачы згаданай скаргі пра катаваньні заявіў іншы фігурант справы — вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе Сяргей Кунцэвіч: ён кажа, яго нават катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Мікола Статкевіч. Кунцэвіч у сваю чаргу паскардзіўся ў Сьледчы камітэт на катаваньні ў СІЗА КДБ.

Шэраг праваабарончых арганізацыяў, у ліку якіх «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і «Салідарнасьць», а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў, два дні таму апублікавалі супольную заяву з патрабаваньнем аб вызваленьні затрыманых у «справе патрыётаў» ў сувязі з заявамі пра катаваньні затрыманых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG