Гонкі на «МАЗах» адбыліся на радзіме Касьцюшкі
Спартыўныя «МАЗы» езьдзілі зусім побач зь сядзібай Тадэвуша Касьцюшкі, дзе цяпер ягоны музэй, і каля палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя.
Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» ўдзельнічае ў многіх сусьветных гонках, у тым ліку ў знакамітым маратоне «Дакар».
Адзін зь пілётаў каманды «МАЗ» Аляксей Вішнеўскі ўдзельнічаў у гонках у Расеі, Казахстане, Кітаі. Ён кажа, што ўпершыню пабываў на радзіме Касьцюшкі і яму было прыемна праехаць тут: «У нас зямля ўся аднолькава добрая ў Беларусі. Але я першы раз тут, усё падабаецца, прыгожа, цудоўны пэйзаж».
У часе заездаў прысутныя журналісты маглі зрабіць з гоншчыкамі круг на спорткарах па полі непадалёк ад сядзібы Касьцюшкі.
Журналістам, якія жадалі пракаціцца, надзявалі шлемы