Бахарэвіч: «Нобэлеўскі камітэт прадэманстраваў, што чыстая літаратура страчвае сваю значнасьць»

Альгерд Бахарэвіч, фота Юліі Цімафеевай

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч лічыць, што Нобэлеўскія прэміі па літаратуры не павінны прысуджацца музыкам.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды ён пракамэнтаваў прысуджэньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі Бобу Дылану.«Я не магу сказаць, што я задаволены гэтым рашэньнем Нобэлеўскага камітэту. Я перакананы, што прэміі па літаратуры трэба даваць літаратарам. Я згодны з тымі, хто цяпер адгукаецца на гэтае рашэньне ў тым сэнсе, што — а як жа тоўстыя кнігі, як жа чаканьні новых твораў, як гэты літаратурны, кніжны сьвет? Насамрэч Нобэлеўскі камітэт прадэманстраваў тое, што чыстая літаратура цяпер робіцца ўсё менш цікавай для людзей і страчвае сваю значнасьць», — сказаў Альгерд Бахарэвіч.