Хто з амэрыканцаў ня ведае ягоныя шлягеры Blowin in the Wind ці Hey Mr. Tambourine Man? Альбо прароцкі верш Дылана пра чарговы апакаліпсіс A Hard Rainʼs a-Gonna Fall?
Надзвычай прыгожае жаданьне паўтараецца ў рэфрэне ягонай песьні-малітвы Forever Young — «Няхай Бог заўсёды цябе беражэ... заўсёды рабі іншым дабро... і заставайся вечна маладым!»
Менш вядомыя, але для мяне незабыўныя, гэта Farewell Angelina, і With God on our Side? Апошняя аб тым, як на працягу гісторыі, у кожным канфлікце, у кожнай вайне, кожны з удзельнікаў канфлікту заўсёды думае, што менавіта ён на баку анёлаў. Заканчваецца верш высновай, што гэта ўсё хлусьня і што, калі Бог (сапраўды) на нашым баку, Ён спыніць наступную вайну.
Усе песьні Боба Дылана, якія я ведаю, бяз выключэньня, сярод маіх любімых...
Я лічу, што Нобэлеўскі камітэт сёлета зрабіў наватарскае, але вельмі слушнае рашэньне прысуджэньнем Боб Дылану прэмію па літаратуры.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.