Чарнобыльскі шлях-2011. Онлайн-рэпартаж

20:30 Мітынг у парку Дружбы народаў, прымеркаваны да 25-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы, завяршыўся без эксцэсаў. Аднаго «падазронага грамадзяніна», які паводзіў сябе досыць правакацыйна, здалі міліцыянтам самі ўдзельнікі мерапрыемства.






19:40 Адзін з арганізатараў мерапрыемства Дзяніс Садоўскі заклікаў удзельнікаў мітынгу ўскласьці кветкі і паставіць сьвечкі ля Чарнобыльскай капліцы. Міліцыя паабяцала не чыніць перашкодаў, але пры гэтым забараніла перасоўвацца пад нацыянальнай сымболікай.

Your browser doesn’t support HTML5

"Чарнобыльскі шлях" 2011, прамовы



19:35
Удзельнікі мітынгу ўхвалілі яшчэ дзьве рэзалюцыі: аб аднаўленьні льготаў і сацыяльных гарантый удзельнікам ліквідацыі аварыі на ЧАЭС і з патрабаваньнем да ўраду адмовіцца ад плянаў будаўніцтва АЭС у Беларусі. Пасьля выкананьня гімну «Магутны Божа» мітынг будзе завершаны.

19:30 На мітынгу заплянавана прыняць тры рэзылюцыі. Адна зь іх палітычная, яна ўтрымлівае палажэньні аб тым, што выбары, якія адбыліся 19 сьнежня, нельга лічыць сапраўднымі і сумленнымі. Там жа патрабаваньне вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць крымінальныя справы супраць апазыцыі. За гэтую рэзалюцыю прагаласавалі ўсе прысутныя на мітынгу.








19:25 Адзін зь першых беларускіх дысыдэнтаў Валер Сядоў выклікаў Лукашэнку на дуэль, згадаўшы, што падчас аднаго з апошніх выступаў той заявіў, што гатовы «страляцца з апазыцыяй». «Дасылай сэкундантаў, я прымаю твой выклік», — заявіў Сядоў.


19:20 Моладзевы актывіст Франак Вячорка: «Давайце ня будзем называць Лукашэнку прэзыдэнтам, а гэтую ўладу беларускай». На яго думку, найбольшая катастрофа здарылася ў Беларусі, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, які пачаў «грамадзянскую вайну», падзяляючы беларускі народ на дзьве часткі.

19:10 Актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Тацяна Новікава зазначыла, што ў праекце рэзалюцыі, якую сёньня зьбіраюцца прыняць удзельнікі мітынгу, прагучыць заклік да беларускіх уладаў адмовіцца ад будаўніцтва атамнай электрастанцыі.


19:05 Валер Каліноўскі: Зараз жалобны мітынг працягваецца, ён пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць загінулых нядаўна Івана Нікітчанкі і іншых ліквідатараў, навукоўцаў, якія аддалі сваё жыцьцё на дасьледаваньне чарнобыльскай бяды ў Беларусі. Адкрываючы мітынг, прафэсар Юры Хадыка заявіў, што ўлады ўпершыню з 1989 году не дазволілі жалобнага шэсьця ў дзень угодкаў Чарнобылю, а дазволілі вось гэты, як ён сказаў, мітынг маўчаньня ў парку Дружбы народаў. Гэтую падзею ён зьвязаў з гвалтоўным разгонам і арыштамі дэманстрацыі апазыцыі 19 сьнежня мінулага году і заклікаў: мы павінны паказаць, што выстаім і пераможам гэты гвалт. Потым выступалі розныя палітыкі, навукоўцы, мэдыкі, ліквідатары. Прафэсар Георгі Лепін сказаў, што ўсе беларусы зьяўляюцца чарнобыльцамі, бо ўсе яны спажываюць прадукты з утрыманьнем пэўных дозаў радыяцыі. А прафэсар Ганчарова заявіла аб вялікай шкодзе для здароўя малых дозаў радыяцыі, якія могуць выклікаць ракавыя захворваньні, якія апошнім часам істотна ўзрасьлі. На мітынгу сабралася каля тысячы чалавек на самой пляцоўцы і яшчэ сотні чалавек сталі за агароджай, якой спэцыяльна было агароджана месца збору апазыцыі. На гэты момант сытуацыя спакойная.

Юры Хадыка

19:00 Выступіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які заявіў, што чарнобыльскімі наступствамі ў Беларусі займаецца шмат чыноўнікаў, але грамадзтва ня можа пракантраляваць іх дзейнасьць. Цяпер выступае жыхар Новалукомля ў адзеньні а-ля Ленін. Ён гаворыць, што прывід блукае па Беларусі, і гэта прывід новага Чарнобылю — Астравецкая АЭС.

18:50 Прафэсар Ганчарова гаворыць пра нэгатыўнае ўзьдзеяньне малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека. Яна сказала, што ўсе беларусы атрымліваюць своеасаблівы «чарнобыльскі дадатак». Па словах спадарыні Ганчаровай, малыя дозы радыяцыі ўяўляюць вялікую небясьпеку, перадусім тым, што здольныя выклікаць ракавыя захворваньні.

18:45 Прафэсар Георгій Лепін, выступаючы на мітынгу, заявіў: усе мы — чарнобыльцы, усе мы — калегі, усе мы церпім ад той страшнай аварыі, бо маем у сабе сьляды Чарнобылю. Па словах Лепіна, практычна ўсе беларусы спажываюць радыяцыйна забрудажныя прадукты, якія вырабляюцца ў тым ліку і ў непасрэдна забруджаных рэгіёнах.






18:40 У сваім выступе арганізатар акцыі «Чарнобыльскі шлях» Юры Хадыка адзначыў, што ўсе папярэднія гады ўгодкі трагедыі адзначаліся шэсьцем, але сёлета ўлады абмежааліся дазволам на «мітынг маўчаньня» ў парку Дружбы народаў. Гаворачы пар аварыю на ЧАЭС, ён назваў яе «ўсясьветнай катастрофай», спаслаўшыся на словы кіраўніка Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, што з 829 тысяч ліквідатараў жывымі засталіся крыху больш за 200 тысяч. Хвілінай маўчаньня ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць навукоўцаў Івана Нікітчанкі і Васіля Несьцярэнкі, а таксама памерлых ліквідатараў.

18:20 Валер Каліноўскі: Зараз на плошчы Бангалор, месцы дазволенага ўладамі мітынгу, сабралася каля тысячы чалавек. У гэты момант выступае заяўнік гэтай акцыі, прафэсар Юры Хадыка. Ён падзякаваў усім, хто прыйшоў і не пабаяўся, як ён выказаўся, «чорнарубашачнікаў». Справа ў тым, што ўвесь пэрымэтар гэтай пляцоўкі аточаны спэцназам у чорным, пляцоўка загароджаная мэталічнымі загародкамі, і на ўваходах спэцназаўцы правяраюць у кожнага рэчы, некаторых запісваюць у адмысловыя сьпісы, і такім чынам, на ўваходах утварыліся некаторыя чэргі. А сама сцэна аздобленая жалобнымі плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі з чорнымі стужкамі. Сярод плякатаў — шмат прысьвечаных плянам пабудовы АЭС — «Астравецкая АЭС? Дзякуй, ня трэба!», «Беларусі не патрэбны другі Чарнобыль!». Гучаць нацыянальныя песьні, жалобныя мэлёдыі, неўзабаве пачынаецца мітынг.

Your browser doesn’t support HTML5

"Чарнобыльскі шлях" 2011, пачатак



18:15 Тут лідэры БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў, якія прынесьлі ікону Маці Боскай Чарнобыльскай. Гэтаксама на пляцоўку дастаўлены Звон. Па ацэнках нашых карэспандэнтаў, ужо сабралася больш за паўтысячы чалавек, але ўтварыліся вялікія чэргі ля турнікетаў, празь якія ўдзельнікаў мітынгу прапускае спэцназ.

Сярод прысутных вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы: Юры Хадыка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Валеры Фралоў, Сяргей Вазьняк ды іншыя.

Гучыць сьпеў «Пагоня», пачынаецца мітынг.









18:10 Пляцоўка, дзе дазволены мітынг да сумных угодкаў чарнобыльскай катастрофы, адгароджаная турнікетам. На ўваходзе стаяць спэцназаўцы, яны правяраюць ў людзей рэчы. Некаторых актывістаў апазыцыі запісваюць ў адмысловыя сьпісы. Гэтаксама кожны, хто заходзіць на мітынговую пляцоўку, здымаецца на відэа.

На сцэне ўсталяваныя лёзунгі: «Чарнобыль, Фукусіма, што далей?», «Нам не патрэбны другі Чарнобыль» ды іншыя. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі з жалобнымі стужкамі. Непадалёку ад месца збору знаходзяцца міліцэйскія аўтобусы і аўтазакі.

17:20 Спэцназ міліцыі абгарадзіў турнікетамі пляцоўку на плошчы Багалор. Міліцыянты кажуць, што прапускаць за ачапленьне пачнуць пасьля таго, як тэрыторыю правераць сапёры. Чарнобыльская капліца таксама ачэпленая па пэрымэтры. Людзі ў цывільным без тлумачэньня прычынаў не даюць здымаць ачэпленую міліцыянтамі капліцу. Загароды стаяць і ля Акадэміі навук.


Абгароджаная турнікетамі пляцоўка на плошчы Багалор.

http://maps.google.com/maps/ms?ie=UTF8&hl=en&oe=UTF8&t=h&msa=0&msid=207034288873138439713.0004a1d33b447725bdab0&ll=53.93142,27.569246&spn=0.004422,0.011308&z=16&output=embed
Чарнобыльскі шлях - 2011

Напярэдадані акцыі


Івашкевіч: у нас праблемы чарнобыльскай і палітычнай катастрофаў

«Чарнобыльскі шлях» будзе «чарнобыльскім стаяньнем»

«Чарнобыльскаму шляху» перакрылі шлях


Акцыі Розных гадоў


2010

2009

2008

2007


Чарнобыльская катастрофа
Паводле «Альтэрнатыўнай справаздачы аб Чарнобылі» (TORCH), якая падрыхтаваная брытанскімі навукоўцамі Іенам Фэйрлі і Дэвідам Самнэрам, 30 краін забруджаныя цэзіем-137

Раніцай 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на памежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі.

Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

У паветра, ваду і глебу трапіла ад 50 да 250 мільёнаў кюры, што адпавядае выбуху ня меней як 100 атамных бомбаў.

70% радыеактыўных адкідаў прыпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджана болей за 23% тэрыторыі краіны.

Тэрыторыя ў 155 000 квадратных кілямэтраў да гэтай пары застаецца забруджанай небясьпечнымі ізатопамі цэзію-137 і стронцыю-190, якія маюць вельмі доўгі пэрыяд паўраспаду і будуць небясьпечнымі для людзей на працягу некалькіх стагодзьдзяў.

У чыстыя рэгіёны Беларусі пераселена 138 тысячаў грамадзянаў з 470 населеных пунктаў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласьцей.

Болей за паўтара мільёна чалавек да гэтага часу жывуць на забруджаных тэрыторыях.

Эканамічныя страты Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі перавышаюць 235 мільярдаў даляраў ЗША.

Беларуская апазыцыя з 1989 году праводзіць у Менску жалобныя шэсьці ў гадавіну аварыі.