У рэдакцыю "Свабоды" паступілі сьведчаньні ад беларускіх зьняволеных пра ўжываньне да іх катаваньняў. Як адзначаецца ў адным зь лістоў, "факты, выкладзеныя ў заяве экс-кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча адносна катаваньняў у дачыненьні да зьняволеных у СІЗА КДБ, маюць месца і ў іншых СІЗА і турмах Беларусі і носяць масавы характар".
Аўтары лістоў на "Свабоду" адзначаюць, што катаваньні ў месцах пазбаўленьня волі істотна адбіваюцца на здароўі падсьледных ды асуджаных, што супярэчыць артыкулам 5 і 7 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, згодна зь якой "ні над кім не павінны ўчыняцца катаваньні або жорсткія, бесчалавечныя або прыніжальныя для яго годнасьці абыходжаньне i пакараньне". Такія дзеяньні турэмнай адміністрацыі таксама супярэчаць дэклярацыі "Аб ахове здароўя ў турмах", якую прынялі ў 2003 годзе адказныя прадстаўнікі пэнітэнцыярных сыстэм і сыстэм аховы здароўя эўрапейскіх краін, уключна зь Беларусьсю.
Рэдакцыя мае дакладныя імёны і прозьвішчы зьняволеных, аднак пакуль вырашыла не публікаваць іх, ведаючы пра жорсткія санкцыі, якія могуць іх чакаць.
"Самае першае — катаваньне адсутнасьцю сну"
Прыводзім сьведчаньні зьняволенага Ігара М. пра катаваньні ў Жодзінскай турме № 8. У гэтую ўстанову перанакіроўваюць зь СІЗА на Валадарцы чакаць прысуду тых людзей, чыя віна яшчэ не даказаная. Да таго як атрымаць вырак, Ігар, паводле ягоных слоў, перажыў самыя розныя віды катаваньняў і зьдзекаў:
"Па-першае, гэта пазбаўленьне сну. З 6.00 да 22.00 у душнай перапоўненай камэры стомленаму псыхічна чалавеку забаронена класьціся на ложак. Каб удзень падсьледным было не да сну, іх выводзяць у калідор і ставяць на расьцяжку.
Ад падсьледных патрабуюць адысьці два мэтры ад сьцяны, потым загадваюць упасьці рукамі на сьцяну. Пры гэтым ззаду падбіваюць ногі, расьцягваючы іх шырэй. Уся нагрузка ідзе на рукі і хрыбетнік. Празь некалькі хвілін знаходжаньня ў такой позе людзі пачынаюць падаць на падлогу. Толькі тады іх адводзяць назад у камэру. У выніку ў здаровых людзей прынамсі тыдзень баляць усе суставы, а ў тых, хто мае праблемы з хрыбетнікам, гэта цягнецца нашмат даўжэй. Людзі ў выніку ўжо ня могуць легчы на ложак і засынаюць, седзячы за сталом.
Убачыўшы, што хтосьці сьпіць, ахоўнікі-кантралёры вырубаюць у камэры электраэнэргію, каб іншыя арыштанты не маглі сагрэць ваду ці гарбату электракіпяцільнікам. Такім чынам людзей у камэрах імкнуцца нацкаваць адных на адных".
"Карцэр: прадметы элемэнтарнай гігіены толькі на некалькі хвілінаў раніцай і перад адбоем"
"За найменшыя парушэньні падсьледнага могуць накіраваць у карцэр, — працягвае Ігар. — Напрыклад, за тое, што падчас праверкі камэры начальствам ён ня так голасна разам зь іншымі гукнуў "Здравствуйте!". Вязьні, якія пакутуюць з-за адсутнасьці сну, падчас праверак мусяць шыхтавацца, набіраць паветра ў грудзі і ў адзін голас гучна вітаць начальства.
Пераводзячы ў карцэр, людзей пазбаўляюць усіх іхніх рэчаў, у тым ліку і прадметаў асабістай гігіены, апранаюць у робу, на якой напісана "карцэр". Ручнік, зубную шчотку, пасту, туалетную паперу выдаюць раніцай і перад адбоем на некалькі хвілін.
У карцэры арыштант мусіць сустракаць супрацоўнікаў турмы, якія заходзяць у камэру, у позе расьцяжкі. Пры гэтым некалькі разоў на дзень разьдзяюць дагала пад выглядам асабістага надгляду і пошукаў забароненых рэчаў. Спаць у карцэры арыштант мусіць тварам да дзьвярэй, каб у твар біла сьвятло ад лямпы. Усю ноч грымяць жалезныя калідорныя дзьверы, празь якія вядуць на этап, і гэты шум не дае заснуць. Калі ж засынаеш удзень на падлозе, караюць дадатковымі расьцяжкамі і суткамі карцэру".
"Скардзіцца. Інакш з турмы зробяць мэтад помсты"
Некаторыя зьняволеныя ў сваіх лістах адзначаюць, што пры ранейшым начальніку Кузаўкову жодзінская турма "славілася" зьбіцьцём і забойствамі падсьледных. Статыстыка сьмерцяў у турмах была і застаецца засакрэчанай. Аднак сам Кузаўкоў, паводле сьведчаньняў, казаў зьняволеным: "Я сьпісаў за два гады 9 чалавек, сьпішу і 99". Цяпер сп. Кузаўкоў кіруе СІЗА-2 у Віцебску.
Як адзначае пра Віцебскі цэнтрал у сваіх турэмных нататках былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч, "зьдзек і катаваньні там арганізаваныя проста на надзвычайным узроўні (ня хочацца нават апісваць, каб не агаломшыць публіку). Са злачыннасьцю змагаюцца з дапамогай злачынстваў".
Камэнтар колішняга вязьня СІЗА КДБ, экс-кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча:
"Я ведаю: тое, што адбылося са мной, гэта малая частка з таго, што робіцца і рабілася. Напрыклад, пару гадоў таму супраць мытнікаў, супраць людзей з сыстэмы, якіх проста мэтанакіравана ламалі. Прычым ня толькі маральна, але і фізычна. Людзям проста выбівалі зубы. Калі ад мяне патрабавалі працаваць на КДБ, каб выйсьці на волю, то ад іх патрабавалі паказаньняў для таго, каб потым засадзіць на 12—15 гадоў. Таму скардзіцца зьняволеным трэба! Трэба любымі сродкамі такія пытаньні ўздымаць, каб турма не была мэтадам помсты — засудзіць і зьнішчыць чалавека маральна ды фізычна. Ні для кога не сакрэт, што большасьць людзей выходзіць з турмаў са зламаным здароўем".
Працяг тэмы ў нашай новай праграме "Свабода" за кратамі", якая стартуе найбліжэйшым часам. Сачэце за абвесткамі ў нашым эфіры і на сайце "Свабоды".

Вязьні, якія пакутуюць з-за адсутнасьці сну, падчас праверак мусяць шыхтавацца, набіраць паветра ў грудзі і ў адзін голас гучна вітаць начальства...
Ад падсьледных патрабуюць адысьці два мэтры ад сьцяны, потым загадваюць упасьці рукамі на сьцяну. Пры гэтым ззаду падбіваюць ногі, расьцягваючы іх шырэй. Уся нагрузка ідзе на рукі і хрыбетнік. Празь некалькі хвілін знаходжаньня ў такой позе людзі пачынаюць падаць на падлогу. Толькі тады іх адводзяць назад у камэру. У выніку ў здаровых людзей прынамсі тыдзень баляць усе суставы, а ў тых, хто мае праблемы з хрыбетнікам, гэта цягнецца нашмат даўжэй. Людзі ў выніку ўжо ня могуць легчы на ложак і засынаюць, седзячы за сталом.
Убачыўшы, што хтосьці сьпіць, ахоўнікі-кантралёры вырубаюць у камэры электраэнэргію, каб іншыя арыштанты не маглі сагрэць ваду ці гарбату электракіпяцільнікам. Такім чынам людзей у камэрах імкнуцца нацкаваць адных на адных".
"Карцэр: прадметы элемэнтарнай гігіены толькі на некалькі хвілінаў раніцай і перад адбоем"
"За найменшыя парушэньні падсьледнага могуць накіраваць у карцэр, — працягвае Ігар. — Напрыклад, за тое, што падчас праверкі камэры начальствам ён ня так голасна разам зь іншымі гукнуў "Здравствуйте!". Вязьні, якія пакутуюць з-за адсутнасьці сну, падчас праверак мусяць шыхтавацца, набіраць паветра ў грудзі і ў адзін голас гучна вітаць начальства.
Пераводзячы ў карцэр, людзей пазбаўляюць усіх іхніх рэчаў, у тым ліку і прадметаў асабістай гігіены, апранаюць у робу, на якой напісана "карцэр". Ручнік, зубную шчотку, пасту, туалетную паперу выдаюць раніцай і перад адбоем на некалькі хвілін.
Колішні начальнік жодзінскай турмы Кузаўкоў казаў зьняволеным:"Я сьпісаў за два гады 9 чалавек, сьпішу і 99"...
У карцэры арыштант мусіць сустракаць супрацоўнікаў турмы, якія заходзяць у камэру, у позе расьцяжкі. Пры гэтым некалькі разоў на дзень разьдзяюць дагала пад выглядам асабістага надгляду і пошукаў забароненых рэчаў. Спаць у карцэры арыштант мусіць тварам да дзьвярэй, каб у твар біла сьвятло ад лямпы. Усю ноч грымяць жалезныя калідорныя дзьверы, празь якія вядуць на этап, і гэты шум не дае заснуць. Калі ж засынаеш удзень на падлозе, караюць дадатковымі расьцяжкамі і суткамі карцэру".
"Скардзіцца. Інакш з турмы зробяць мэтад помсты"
Некаторыя зьняволеныя ў сваіх лістах адзначаюць, што пры ранейшым начальніку Кузаўкову жодзінская турма "славілася" зьбіцьцём і забойствамі падсьледных. Статыстыка сьмерцяў у турмах была і застаецца засакрэчанай. Аднак сам Кузаўкоў, паводле сьведчаньняў, казаў зьняволеным: "Я сьпісаў за два гады 9 чалавек, сьпішу і 99". Цяпер сп. Кузаўкоў кіруе СІЗА-2 у Віцебску.
Як адзначае пра Віцебскі цэнтрал у сваіх турэмных нататках былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч, "зьдзек і катаваньні там арганізаваныя проста на надзвычайным узроўні (ня хочацца нават апісваць, каб не агаломшыць публіку). Са злачыннасьцю змагаюцца з дапамогай злачынстваў".
Камэнтар колішняга вязьня СІЗА КДБ, экс-кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча:
Людзей проста мэтанакіравана ламаюць і маральна, і фізычна. Ведаю, што некаторым выбівалі зубы...