Камітэт дзяржбясьпекі ўстанавіў яшчэ трох чалавек, якія падазраюцца ва удзеле ў масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ, распаўсюджаным 26 сакавіка.
Як паведамляе КДБ, 21 сакавіка паводле падазрэньня ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), затрыманыя найбольш актыўныя ўдзельнікі масавых беспарадкаў Мацукевіч В. А., Шарстоў А. А. і Гусельцаў Д. В. (усе — 1987 года нараджэньня).
«Сьледзтва мае бясспрэчныя доказы, у тым ліку паказаньні сьведак і абвінавачаных, фота- і відэаматэрыялы, якія сьведчаць пра тое, што названыя асобы ў ліку першых заклікалі людзей да штурму адміністрацыйнага будынку Дому ўрада. Выявы менавіта гэтых асоб, што заклікалі натоўп граміць Дом урада, часьцей за усё абмяркоўваліся і дэманстраваліся апазыцыйнымі інтэрнэт-рэсурсамі, якія сьцьвярджалі, што яны і ёсьць тыя самыя „правакатары ад праваахоўнікаў“. 23 сакавіка 2011 году ў дачыненьні да Мацукевіча В.А. пракуратурай Менску санкцыянаваная мера стрыманьня ў выглядзе зьмяшчэньня пад варту. Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. З грамадзян Шарстова А.А. і Гусельцава Д.В. узята абавязальніцтва пра яўку», — паведамляе ЦІГС КДБ.
Пры гэтым у паведамленьні адзначаецца, што Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі «падведзена рыса ў правядзеньні мерапрыемстваў па вышуку і ўстанаўленьні асобаў, якія справакавалі пагромы 19 сьнежня 2010 года на плошчы Незалежнасьці і бралі ў іх непасрэдны удзел».
Дарэчы, зьвяртае ўвагу на сябе тое, чаму КДБ «знайшоў» гэтых людзей толькі праз тры месяцы пасьля падзеяў 19 сьнежня, а таксама чаму толькі адзін зь іх — Мацукевіч — узяты пад варту, а з двух узятае абавязальніцтва пра яўку.
Па справе аб падзеях 19 сьнежня ўжо асуджаныя 7 чалавек. Чацьвёра — на тэрміны ад 3 да 4 гадоў; адзін атрымаў абмежаваньне волі, двое — расейскія грамадзяне — былі пакараныя штрафам.