Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Парфянкову пакінулі бязь зьменаў


25 сакавіка Менскі гарадзкі суд адхіліў касацыйную скаргу асуджанага па справе аб масавых беспарадках Васіля Парфянкова, якога пакаралі чатырма гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму.

Справу разглядала калегія судзьдзяў: старшыня Назаранка пры удзеле Крата і Хоміча.

Як паведамляе праваабарончая арганізацыя "Вясна", асабіста Васіля Парфянкова на судзе не было. Яго інтарэсы прадстаўляў адвакат Ігар Папкоўскі. У сваім выступе ён зьвяртаў увагу суду на тое, што высновы судзьдзі Вольгі Комар няслушныя, паколькі ў справе яго падабароннага няма складу злачынства масавых беспарадкаў. Адвакат папрасіў адмяніць прысуд Парфянкову і спыніць крымінальны перасьлед.

Пры гэтым адвакат таксама зьвярнуў увагу, што ў прысудзе фігуруе "зьнішчэньне маёмасьці", але нават грамадзянскі пазоўнік казаў пра "пашкоджаньне маёмасьці", з чаго вынікае, што няма складу ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу.

Пракурор Загародзкі не пагадзіўся з довадамі скаргі й сьцьвярджаў, што віна цалкам даказана матэрыяламі справы.

Судовая калегія не задаволіла касацыйную скаргу Васіля Парфянкова. Прысуд пакінуты без зьменаў.

Нагадаем, актывіст штаба Уладзімера Някляева Васіль Парфянкоў быў затрыманы 4 студзеня ў якасьці падазраванага ў масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску. Парфянкову прад’явілі абвінавачаньне па ч.2 арт.293 – “удзел у масавых беспарадках”. 17 лютага судом Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя Вольга Комар) ён быў асуджаны да 4-х гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Касацыйную скаргу падаў адвакат Ігар Папкоўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG