Сілавыя органы Грузіі ўначы выкарысталі супраць пратэстоўцаў вадамёты і газавыя капсулы.
Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», паліцыя і падразьдзелы спэцыяльнага прызначэньня да 7-й раніцы разагналі пратэстоўцаў з цэнтральнага праспэкту Руставэлі. Актывісты спрабавалі схавацца ў адным з храмаў, сьвятары выйшлі і сталі перад сілавікамі, абараняючы грамадзян.
Некаторыя ўдзельнікі пратэсту перамяшчаліся на іншыя вуліцы або ўцякалі ў мэтро, але сілавікаі іх там даганялі і жорстка білі. Пратэстоўцаў перасьледавалі ў дварах ці завулках, дзе яны спрабавалі схавацца.
Паводле праваабаронцаў, за чатыры дні пратэстаў затрымалі сама меней 250 грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Грузіі адрэагаваў на пратэсты, дэмарш прэзыдэнткі і разрыў партнэрства з ЗШАКолішні прэм’ер-міністар Грузіі Георгі Квірыкашвілі мяркуе, што пратэст, сярод удзельнікаў якога найбольш моладзі, сам па сабе ня сьціхне, а ўлада мусіць зрабіць крокі насустрач.
«З учорашніх заяў ураду становіцца зразумела, што ўпартасьць перамагла разумны сэнс. Улада чапляецца за ідэю фікс: маўляў, праспэкт Руставэлі запаўняюць пераважна прыхільнікі дзяржаўнага перавароту, якія або няправільна разумеюць сказанае, або не жадаюць яго разумець. Аднак праўда настолькі відавочная, што дастаткова толькі зірнуць і прызнаць: большасьць пратэстоўцаў на вуліцах — гэта моладзь, якая імкнецца да аднаго: каб дзяржава пачула іх голас. Без сустрэчных крокаў з боку ўраду гэты пратэст ня сьціхне сам па сабе, бо ён значна шырэйшы за любую палітычную каньюнктуру. Гвалтоўнае задушэньне волі моладзі ўскладае на ўрад сур’ёзную адказнасьць за далейшае разьвіцьцё падзей», — заявіў Георгі Квірыкашвілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прыпынілі стратэгічнае партнэрства з Грузіяй пасьля яе адмовы ад эўраінтэграцыіЯк паведаміла выданьне NEWSGEORGIA, паводле зьвестак Міністэрства здароўя Грузіі ўначы і раніцай у лякарні даставілі 37 траўмаваных, зь іх 24 — пратэстоўцы.
Улады сьцьвярджаюць, што у паліцэйскіх больш сур’ёзныя траўмы, чым у пратэстоўцаў.
У той жа час прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі пераконвае, што большасьць арыштаваных удзельнікаў акцый маюць траўмы галавы, зламаныя косткі твараў, вачніцы і адкрытыя раненьні. Паводле яе, пратэстоўцаў моцна зьбівалі на шляху пасьля затрыманьня ў перапоўненыя месцы пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І ў аптэкі забягалі, і ў царкву — лавілі, выцягвалі людзей». Беларусы расказваюць пра разгон пратэстаў у ГрузііУ Грузіі працягваюцца пратэсты праз рашэньне кіроўнай партыі «Грузінская мара» адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі ўжылі сьлезацечны газ і вадамёты для разгону пратэстоўцаў.
Пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку, на якіх кіроўная партыя «Грузінская мара» набрала 54% галасоў, апазыцыя і заходнія ўрады заявілі, што галасаваньне было азмрочанае парушэньнямі і расейскім уплывам.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што лічыць парлямэнт нелегітымным і застанецца на сваёй пасадзе да выбраньня новага парлямэнту. Выбары прэзыдэнта ў Грузіі прызначылі на 14 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Грузіі заявіла, што ня сыдзе «да абраньня легітымнага парлямэнту» нягледзячы на заканчэньне мандату- 28 лістапада прэм’ер-міністар Грузіі і сябра кіроўнай «Грузінскай мары» Іраклі Кабахідзэ абвясьціў аб прыпыненьні перамоваў з Эўразьвязам і адмове ад яго грантаў да 2028 году. Пры гэтым прэм’ер падкрэсьліў, што грузінскія ўлады застаюцца верныя сваёй мэце і краіна будзе гатовая да ўступленьня ў Эўразьвяз да 2030 году. Інтэграцыя краіны ў Эўразьвяз і NATO прапісаная ў грузінскай Канстытуцыі.