У дакумэнце, выдадзеным Міжнароднай фэдэрацыяй водных відаў спорту, гаворыцца пра дзьве краіны «ў канфлікце». Маюцца на ўвазе Расея, супраць якой уведзены шэраг санкцый за вайну супраць Украіны, і Беларусь, у якой рэжым падтрымай расейскую агрэсію.
Спартоўцам з гэтых краінаў забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах у водным пола, бо ў гэтых відах існуе міжвольны фізычны кантакт паміж атлетамі.
У іншых водных відах, дзе ўдзел не прадугледжвае непасрэднага кантакту паміж атлетамі, да спартоўцаў зь Беларусі і Расеі выстаўленыя патрабаваньні нэўтралітэту. У прыватнасьці, яны павінны шанаваць усе правілы спаборніцтваў і статут фэдэрацыі, не падтрымліваць вайну вэрбальным і невэрбальным чынам, а таксама ня мець дачыненьня да сілавых структураў. Выключэньнем зьяўлецца падпісанае пагадненьне з клюбам, калі той падтрымлівае войска ці міліцыя такой краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская дзяржаўная тэлевізія паказала частку трансьляцыі з Алімпіяды, ня маючы правоў на яеСпартоўцы і іх прадстаўнікі могуць зьвяртацца па атрыманьне статусу «нэўтральнага атлета», які зьяўляецца афіцыйным і прапісаны ў дакумэнтах. Пры гэтым міжнародная фэдэрацыя, у выніку даказанага парушэньня правілаў нэўтралітэту, мае права пазбавіць атлета такога статусу.
Для беларусаў і расейцаў застаецца забарона на выкарыстаньне гімна, сьцяга і іншай сымболікі, якая зьвязвае зь дзяржавай.
У адмысловым сьпісе нэўтральных спартоўцаў, які кантралюецца фэдэрацыяй, 20 беларускіх атлетаў.
Акрамя таго, на тэрыторыях Беларусі і Расеі забаронена праводзіць якія-кольвечы спартовыя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх біятляністаў зноў не дапусьцяць да міжнароднага сэзону ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная фэдэрацыя дужаньня зьмякчыла крытэры допуску беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў