«У мяне ніколі не было такой думкі, што Лукашэнка кудысьці сыдзе», — Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

Аляксандар Лукашэнка, 8 ліпеня 2015

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч разважае пра тое, чым была для Беларусі адносная «лібэралізацыя» 2015–2019 гадоў.

— У вас, магчыма, было ўражаньне, што лібэралізацыя 2015–2019 гадоў ужо незваротная і вырасьце нават да палітычнай сфэры? І што Лукашэнка ў нейкі момант сам адыдзе ад улады?

— У мяне ніколі не было такой думкі, што Лукашэнка кудысьці сыдзе. Я ніколі ня верыў у гэта. Я і зараз ня веру, што ён можа кудысьці адысьці. Пакуль не памрэ, ён будзе сядзець на сваім троне.

Але мы бачылі, як у тыя гады скарачаецца прастора для дзяржаўнага — прапаганды, інфармацыі, бізнэсу. І як пашыраецца прастора для недзяржаўнай, прыватнай сфэры. І я ня бачыў прычынаў, каб гэтага не адбывалася далей.

Ёсьць ужо немалады чалавек, які глядзіць па ТВ «Панараму», езьдзіць на МАЗ, яшчэ нешта робіць. А ўся астатняя краіна жыве незалежна ад яго. І ўсіх усё задавальняе, усе на сваіх месцах.

Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Кныровічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Жанчынам падалося, што Лукашэнка, гэты „пакаці-гарошак“, будзе ім абаронцам», — Сьвятлана Курс«Беларускую сытуацыю трэба разглядаць з псыхіятрам», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Чалавек сьвядома казаў: Лукашэнка ўсталюе дыктатуру, затое будзе парадак», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава«У 2020 годзе людзі выйшлі не за лусту хлеба, яны выйшлі за годнасьць», — Аляксандар Мілінкевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»