«Лукашэнка зрабіў са мной тое самае, што рабіў да гэтага 20 гадоў», — Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

Аляксандар Кныровіч у судзе, Менск, 18 красавіка 2018 году

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч разважае пра тое, якія ўрокі жыцьця дала яму турма.

Аляксандра Кныровіча затрымалі ў студзені 2017 года, у ліпені 2018 прыгаварылі да 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, пазьней тэрмін скарацілі да 5 гадоў. Бізнэсмэна абвінавачвалі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і дачы хабару. Ён часткова прызнаў віну. Многія называлі справу палітычна матываванай, паколькі Кныровіч адкрыта крытыкаваў уладу. У 2021 годзе ён пакінуў Беларусь.

— Каго вы абвінавачваеце ў тым, што вас пасадзілі?

— Скажу дзіўную рэч. Нельга ў жыцьці кагосьці абвінавачваць, акрамя сябе. Ці ня ведаў я, што ў Беларусі адбывалася з іншымі прадпрымальнікамі? Канешне, ведаў. Але не ставіўся да гэтага ўсур’ёз.
І жыў у сваёй асабістай ілюзіі — вось і атрымаў. Лукашэнка зрабіў са мной тое самае, што рабіў да гэтага 20 гадоў. Больш за тое, мы памятаем, што адбылося з Ганчаром ды іншымі.

Таму я абвінавачваю толькі сябе. Чаму я раней не паглядеў больш уважліва на тое, што адбываецца ў краіне?..

— Але калі б вы паглядзелі «больш уважліва», то якія варыянты ў вас заставаліся б? Альбо сысьці з бізнэсу альбо міграваць?

— Калі спрасьціць, то так. Але і ў бізнэсе ёсьць лягічныя паводзіны, на якія я таксама заплюшчваў вочы. Я зусім ня быў ідэальным прадпрымальнікам, я не магу кагосьці вучыць на сваім досьведзе.

Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Кныровічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла». Сьвятлана Курс пра выбары ў 1994-м«Хутка стаў слухаць толькі тых, хто казаў „які вы разумны і бліскучы“», — Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Чалавек сьвядома казаў: Лукашэнка ўсталюе дыктатуру, затое будзе парадак», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»