У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пісьменьніца Сьвятлана Курс успамінае першыя прэзыдэнцкія выбарыў ў Беларусі, настроі грамадзтва і свае асабістыя ўражаньні ў той момант.
— Для мяне гэта была чаканая катастрофа. Я тады была у БНФ, мы займаліся нізавой палітычнай дзейнасьцю, разносілі ўлёткі, працавалі ў якасьці даверанай асобы Зянона Пазьняка, хадзілі па хатах. Мы бачылі настроі грамадзтва. Гэта тое самае, калі на цябе нясецца цягнік альбо цячэ цунамі. Тады ў чалавека замаруджваецца рэакцыя, бо ў цябе няма магчымасьці гэта спыніць. Я бачыла, што гэта цунамі ідзе.
Мы прыходзілі ў дом ад Акадэміі навук, дзе жылі хімікі і фізыкі, высокапастаўленыя навукоўцы. І яны падпісваліся за Лукашэнку. Ува мне ўсё проста крычала. Мне хацелася сказаць: «Дарагая, ты кандыдат навук у фізыцы, я бачу, у цябе шмат кніжак. Але чаму ты такая разумная і такая тупая адначасова?» Гэта ж трыкстэр у клетчатым касьцюме, ён усіх прадасьць, і нас чакае невядома што.
І я памятаю, як стары чалавек сказаў: «Я прагаласую за Кебіча, бо знаёмы д’ябал лепшы за незнаёмага».
Я памятаю, я сьніла кашмары перад другім турам. І калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла. Гэта вялікае шчасьце — ня ведаць сваёй будучыні. Мы ж доўгі час думалі, што гэта ненадоўга».
Цалкам інтэрвію зь Сьвятланай Курс у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я, першакурсьнік, мог прыйсьці да прарэктара і запатрабаваць зьнізіць кошты за інтэрнат», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Хутка стаў слухаць толькі тых, хто казаў „які вы разумны і бліскучы“», — Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«У 1994-м ён — непазьбежны прэзыдэнт. Грамадзтва бегла ад адказнасьці», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Чалавек сьвядома казаў: Лукашэнка ўсталюе дыктатуру, затое будзе парадак», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава«Першыя прэзыдэнцкія выбары маглі скончыцца іначай. Шушкевіч зьбіраў поўныя залі», — Аляксандар Мілінкевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»