Судзяць выпускніцу БНТУ
У Цэнтральным раённым судзе Менска пачаўся судовы працэс супраць Дар’і Сьцебуновай паводле ч. 1 арт. 342 КК, піша «Вясна». Дарʼі 24 гады. Яна вучылася ў БДПУ імя М. Танка.
Відэа зь дзяўчынай апублікавалі на мінулым тыдні ў праўладным тэлеграм-канале. Магчыма, Дарʼю затрымалі раней. Яе судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту.
Дарʼі 24 гады. Яна вучылася ў БДПУ імя М. Танка.
Затрымалі беларуску, якая вярнулася з Польшчы. Яе назвалі адміністратаркай тэлеграм-чата
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з адміністратаркай Тэлеграм-чата «Беларусы Калиша».
На відэа жанчына кажа, што жыве ў Польшчы ў горадзе Каліш і ў 2020 годзе некалькі разоў выходзіла на пратэсты, а цяпер зьяўляецца адміністратаркай мясцовага чата-аб'яднаньня беларусаў «Беларусы Калиша». Беларуска кажа, што яе рэсурс дадалі ў dze.chat безь яе ведама.
Таксама жанчына на відэа сказала, што сілавікі зь ёй правялі «размову» і яна зрабіла высновы. У якім статусе знаходзіцца жанчына зараз — невядома.
У Паставах за «экстрэмізм» судзяць дырэктара мясцовай ДЮСШ
Прозьвішча Эрыка Юр'евіча Касьцючэнкі, які зьяўляецца дырэктарам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы горада Паставы, знайшоў у раскладзе мясцовага суда тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».
Інкрымінуюць маладому дырэктару арт. 19.11 ч. 2 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 ліпеня: судзяць айцішніцу, якая вярнулася з ПольшчыДваіх жыхароў Берасьця затрымалі за ўдзел у пасьлявыбарнай акцыі пратэсту
На відэа, запісаным сілавікамі, затрыманыя кажуць, што 10 жніўня 2020 году былі сярод мітынгоўцаў, якія нібыта кідалі камяні ў сілавікоў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 ліпеня: 6 гадоў калёніі за данаты палку КаліноўскагаПачаўся завочны суд над Андрэем Прылуцкім, экстрадыцыі якога з Расеі дамагалася беларуская пракуратура
24 ліпеня ў судзе Салігорскага раёну распачаўся разгляд завочнай крымінальнай справы на Андрэя Прылуцкага, піша «Вясна».
Працэс прызначаны весьці судзьдзя Юры Блоцкі. 41-гадоваму Андрэю інкрымінавалі арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
Андрэй Прылуцкі працаваў на «Беларуськаліі» і далучыўся да страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі ды новых выбараў. Пад пагрозай арышту ён уцёк у Расею, адкуль зьбіраўся ляцець ва Ўкраіну, але быў затрыманы ў Санкт-Пецярбурскім аэрапорце. Мужчына амаль 6 месяцаў правёў у СІЗА, адкуль пазьней выйшаў на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 ліпеня: затрымалі ўладальніка лідзкай кавярні «Тутака»Масавы перасьлед супрацоўнікаў «БелОМА» і «Пеленг»
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра перасьлед супрацоўнікаў ААТ «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» і ААТ «Пеленг». Людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны, а таксама выклікаюць на «размовы».
Вядома пра выпадкі, калі людзей адпраўлялі на «суткі» і звальнялі.
«БелОМА» і «Пеленг» знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб’яднаньне беларускіх сілавікоў BelPol неаднаразова расказвала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Ўкраіне, пастаўляючы Расеі вайсковыя камплектныя часткі і дэталі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 ліпеня: менчука затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020-га