Менчука затрымалі за ўдзел у пратэстах у Менску ў 2020 годзе
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым за ўдзел у пратэстах у Менску беларуса.
На відэа затрыманы кажа, што яго затрымалі за «ўдзел у несанкцыянаваных дзеяньнях у 2020 годзе». Таксама на відэа ён адзначыў, што яго знайшлі па запісах відэакамэраў.
У якім статусе затрыманы і па якім артыкуле яго абвінавачваюць, невядома.
IT-спэцыяліста з A1 будуць судзіць за данаты, яму пагражае да 10 гадоў калёніі
31 ліпеня мае пачаецца суд над 43-гадовым IT-спэцыялістам Максімам Рэмезавым, паведамяляе «Наша Ніва».
Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў — «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-2 КК) і «Фінансаваньне або іншае матэрыяльнае забесьпячэньне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Паводле апошняга артыкулу звычайна судзяць тых, хто рабіў ахвяраваньні на дапамогу Ўкраіне. Пагражае яму ад 5 да 10 гадоў калёніі.
Судзіць Рэмезава будзе Вікторыя Палішчук. Яна прысудзіла 3 гады калёніі стрыечнаму праўнуку Якуба Коласа Мікіту Брую і 3,5 года выкладчыцы Натальлі Дулінай.
Максім Рэмезаў скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Пачынаў кар’еру на Менскім электрамэханічным заводзе. Пасьля працаваў праграмістам у розных фірмах — IBA і Netland. У 2022 годзе перайшоў на пасаду System architect у кампанію A1 (праектаваньне IT-інфраструктуры для замоўніка). Гэта адна з найвышэйшых пасадаў у IT.
Форум