Затрымалі ўладальніка лідзкай кавярні «Тутака». Інфармацыя пра гэта зьявілася на праўладных каналах 19 ліпеня, заўважыў праваабарончы тэлеграм-канал «Задержания, суды в Лиде».
Падставай для затрыманьня сталі камэнтары ў сеціве, якія ўлады палічылі «экстрэмісцкімі».
Кавярню «Тутака» ў Лідзе адчынілі ў 2015 годзе браты Канстанцін і Арцём Турбай. За 6 гадоў праект «Тутака» перарос у сетку рэстаранаў хуткага харчаваньня ў двух гарадах — Лідзе і Астраўцы, у якой працуе больш за 50 чалавек.
Форум