У Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд справы былой супрацоўніцы УУС Менскага аблвыканкаму, галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму, кансультанта суду Заводзкага раёну Менску Людмілы Дэйнекі.
Яе абвінавачваюць паводле трох артыкулаў КК: ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»), ч. 1 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады»).
Працэс узначальвае судзьдзя Вера Галаўкова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 ліпеня: затрымалі ўладальніка лідзкай кавярні «Тутака»ГУБАЗіК затрымаў адміністратара «Чату Бурдейного»
На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што зьяўляецца дырэктарам прыватнага прадпрыемства і ў 2020-м годзе наведваў акцыі пратэсту. Таксама ён быў адміністратарам раённага чату «Чат Бурдейного».
Праваабаронцы адзначаюць, што на гэты момант у чаце зьмянілі аватарку, а ад імя адміністратара там публікуюцца прапагандысцкія навіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 ліпеня: менчука затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020-гаПалітвязьня Сяргея Дзецука асудзілі яшчэ на год зьняволеньня
У судзе Барысаўскага раёну 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем Дзецуком. Празь месяц судзьдзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязьня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зьняволеньня.
Пры гэтым Сяргей меўся выйсьці на волю па заканчэньні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 году. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 ліпеня: Беларуса з «тэрарыстычнага сьпісу» будуць судзіць паводле 5 крымінальных артыкулаўУ Менску бацькоў траіх дзяцей будуць судзіць за пратэсты
У Менску за ўдзел у пратэстах 2020 году будуць судзіць сямейную пару, бацькоў трох дзяцей Канстанціна і Валерыю Кавалеўскіх, піша «Люстэрка».
Кавалеўскім выставілі абвінавачаньне ў грубым парушэньні парадку (артыкул 342 КК). Справу сужэнцаў суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разглядаць 24 чэрвеня.
Канстанцін і Вераніка Кавалеўскія жылі ў Менску, ім каля 35 гадоў. Пара выхоўвае траіх дзяцей — сына і дзьвюх дачок.
Вераніка, мяркуючы па профілі ў сацсетцы, атрымлівала вышэйшую адукацыю ў віленскім ЭГУ.
Пра затрыманьне Кавалеўскага стала вядома 24 чэрвеня 2024 году. Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з двума мужчынамі. На відэа яны казалі, што бралі ўдзел у мітынгах 2020 году. Адным зь іх быў Канстанцін Кавалеўскі. Веранікі на відэа не было, напэўна, яе затрымалі пазьней.
Другім чалавекам зь відэа быў мянчук Арцём Чоп — мэдык па адукацыі. Яму таксама прадʼявілі абвінавачаньне па артыкуле 342 КК, але ў межах асобнай крымінальнай справы. Працэс над Арцёмам пачаўся ў тым жа судзе Цэнтральнага раёну ў панядзелак, 22 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 ліпеня: бізнэс-аналітыка затрымалі пасьля вяртаньня з Польшчы і будуць судзіцьІлюстратарку зь Берасьця асудзілі на 6 гадоў калёніі за данаты, у тым ліку палку Каліноўскага
У Берасьцейскім абласным судзе 17 ліпеня вынесьлі прысуд 38-гадовай ілюстратарцы Натальлі Левай. За данаты судзьдзя Мікалай Сянько прызначыў жанчыне 6 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Акрамя гэтага, яе аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Натальля заданаціла ў ініцыятывы і фонды. Менавіта такога пакараньня запрасіла на судзе дзяржаўнае абвінавачваньне. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Згодна з вэрсіяй абвінавачваньня, якую агучыла прэс-служба Генэральнай пракуратуры, Натальля ў 2021–2022 гадах перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, «якія знаходзіліся ў карыстаньні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаваньняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад „Полк Каліноўскага“», грашовыя сродкі і крыптавалюту ў агульнай суме ня менш за чатыры тысячы і чатырыста рублёў (на сёньня гэта каля 1275 эўра).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 ліпеня: за антываеннае тату затрымалі беларуску, на якую данесьлі госьці «Славянскага базару»