«Людзі да гэтага часу крыўдзяцца: тое ня зроблена, гэта ня зроблена. Вы ведаеце, што раніцай і ўвечар я ўвесь час у рэжыме допыту меў зносіны з чальцамі ўраду, міністрамі, якія гэтым займаліся. Даручыў паглядзець, што ня зроблена, як рэагуюць людзі, што Камітэт дзяржкантролю, што старшыня Камітэту дзяржбясьпекі далажылі аб праблемах, якія ёсьць», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Ён падкрэсьліў, што сярод беларусаў «ёсьць такія грамадзяне, для якіх усё заўсёды будзе дрэнна».
«Людзі ня хочуць разумець, што гэта надзвычайная сытуацыя. Вайна проста, толькі няма стральбы з аўтаматаў і кулямётаў. Тое самае, што на вайне. І ніхто не задаецца пытаньнем: а што ты зрабіў для таго, каб пераадолець гэтую катастрофу?» — сказаў Лукашэнка.
Ён сказаў, што ёсьць тыя, хто дапамагае прыбіраць завалы і дрэвы ў пацярпелых рэгіёнах, аказвае садзейнічаньне камунальнікам. Але існуюць, паводле яго, і тыя, «хто чакае, што ўлады вырашаць усе праблемы, і пальцам не варухнуць».
«Гэта мае прэтэнзіі як прэзыдэнта да людзей. Але ж, калі ў цэлым паглядзець, ёсьць маса недахопаў. Гэта наша хвароба: бравурныя даклады — вось там добра, там добра. Навошта вы мне хлусіце?» — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мінпрацы расказалі, хто з пацярпелых ад непагадзі ў Беларусі зможа атрымаць дапамогу ад дзяржавы- Падзеньне дрэваў у выніку непагадзі 13 і 14 ліпеня прывяло да гібелі шасьці чалавек.
- Па стане на 19 ліпеня пацярпелыя ад непагадзі рэгіёны Лукашэнка не наведаў. Туды накіраваўся кіраўнік адміністрацыі Дзьмітры Круты. 17 ліпеня ён «праінспэктаваў» Мазырскі і Калінкавіцкі раёны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Гомельшчыне паўсюль вярнулі электрычнасьць. Для часткі населеных пунктаў выкарыстоўваюць дызэль-генэратары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі, што на аднаўленьне электрасетак у Гомельскай вобласьці спатрэбіцца ня менш за месяц