Дата дня
3 красавіка 1918 году Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай мовай краіны.
Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў БНР павінны былі пісацца на дзяржаўнай беларускай мове. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазвалялася карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненьнях зь дзяржаўнымі ўстановамі.
Таксама ў гэты дзень
1922 — Ёсіф Сталін быў выбраны генэральным сакратаром Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чым Лукашэнка абышоў Сталіна1940 — аддзелы НКВД пачалі масавыя расстрэлы палонных афіцэраў Польскага войска ў Катыні, Мядовым і Курапатах. Агульны лік ахвяраў — каля 16 тысяч. Сярод расстраляных было шмат беларусаў-вайскоўцаў. Толькі ў Курапатах загінулі каля 5 тысяч ваеннапалонных, якія склалі зброю ў Заходняй Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі пра магчымы перагляд адказнасьці Сталіна за катынскія расстрэлы. Амбасада Польшчы абурылася1981 — у Менску быў заснаваны Літаратурны музэй Максіма Багдановіча. Дырэктарам быў Алесь Бяляцкі.
1991 — пачаўся страйк работнікаў менскіх заводаў з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйк, якога ніхто не чакаў. 10 фактаў пра выступ рабочых у красавіку 1991-га2008 — у Менску пасьпяхова зрабілі першую ў Беларусі апэрацыю перасадкі нырак.
У гэты дзень нарадзіліся
1885 — Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.
1937 — Іван Антановіч, беларускі і расекйскі палітык і дыплямат, прафэсар філязофіі. Быў загадчыкам аддзелу культуры ЦК КПБ, сакратаром ЦК каспартыі РСФСР, у 1997–1998 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў.
1946 — Рычард Смольскі, беларускі тэатразнавец, пэдагог.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шэрыя кардыналы» Лукашэнкі. Хто найбольш дапамагаў беларускаму кіраўнікуУ памяці
1973 — Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу.
1980 — Леанід Галяк, юрыст, журналіст, дзяяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
2003 — Алег Табола, удзельнік моладзевага антысавецкага падпольля ў Глыбокім, вязень ГУЛАГу.