У Менску затрымалі настаўніка фізыкі з 20-гадовым стажам — ён нібыта «зьдзекаваўся з вучня-патрыёта».
На відэа ён кажа, што падтрымлівае Ўкраіну і супраць вайны, не падтрымлівае вайскова-патрыятычнае выхаваньне дзяцей у школе і што прымушаў вучня, які прыйшоў на ўрок у вайсковай форме, яе зьняць.
Паводле інфармацыі «Мэдыязоны», затрыманы — Аляксандар Шыдлоўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 сакавіка: затрыманьне ў Лідзе за «распаўсюд экстрэмізму»; штраф за падпіску ў ІнстаграмеПраваабаронцы паведамляюць пра суды пасьля праверак тэлефонаў на мяжы зь Беларусьсю
Працягваюцца затрыманьні на мяжы па вяртаньні ў Беларусь. Так, напрыклад, у мінулым месяцы арыштавалі мінімум трох чалавек, затрыманых пасьля праверак тэлефонаў супрацоўнікамі мытні ў прапускных пунктах «Беняконі» і «Берасьце-Тарэспаль».
Двух мужчынаў арыштавалі на 10 сутак, а аднаго — на 6 сутак. Іх усіх прызналі вінаватымі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 сакавіка: затрыманьне ў Пінску, суд у ГомліВынесены прысуд пэнсіянэрцы з Мазыра за абразу Лукашэнкі
Суд Мазырскага раёну вынес прысуд Ірыне Сапрыгінай, якую абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК, паведамляюць праваабаронцы. Справу разглядаў судзьдзя Анатоль Стрэльчанка.
Вядома, што Сапрыгіна ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала за сваёй 83-гадовай маці — ліквідатарскай ЧАЭС, што мае інваліднасьць другой групы. Маці Ірыны ня можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў у яе няма. Тым ня менш жанчыне не зьмянілі меру стрыманьня са зьмяшчэньня пад варту на паручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленьне да Ўкраіны і Ізраілю.
Ірыне прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі» і штраф у памеры 100 базавых велічынь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 сакавіка: масавы суд у Баранавічах за ўдзел у пратэстах