Прапагандысцкі тэлеграм-канал, які апублікаваў відэа з затрыманым, сьцьвярджае, што яго затрымалі ў справе «Кадравай рэзэрвы Новай Беларусі».
На камэру мужчыну прымусілі сказаць, што ён навучэнец «Кадравай рэзэрвы для Новай Беларусі» і на яго завялі крымінальную справу.
14 лютага стала вядома, што Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі». Ім інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 («стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць удзельнікаў ініцыятывы «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі»Пасьля гэтага ў этэры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ паказалі нібыта кадры зь лекцыяў для ўдзельнікаў «Кадравай рэзэрвы для Новай Беларусі», а таксама выявы 14 чалавек, нібыта затрыманых у справе, і «пакаяннае» відэа з адным з затрыманых. Прапагандыст Ігар Тур заявіў, што разам зь сілавікамі ён год слухаў лекцыі для ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравая рэзэрва», а таксама што нібыта ўзламаны сьпіс навучэнцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На АНТ паказалі 14 затрыманых у справе «Кадравай рэзэрвы». Губарэвіч сьцьвярджае, што праз арыгінальную плятформу нікога выкрыць не магліКіраўнік «Кадравай рэзэрвы» Юрась Губарэвіч на гэта заявіў, што АПК зьбірае інфармацыю пра людзей, якіх паказалі на дзяржаўным тэлеканале як затрыманых у справе «Кадравай рэзэрвы», і што тыя зь іх, каго ўдалося ідэнтыфікаваць, ня маюць і ніколі ня мелі дачыненьня да ініцыятывы.
Паводле Губарэвіча, магчымасьць пабачыць сьпіс удзельнікаў лекцыяў «Кадравай рэзэрвы» «тэхнічна выключаная плятформай ZoomWebinar». Разам з тым ён адзначыў, што ўвосень 2023 году сілавікі стварылі фэйкавыя акаўнты праграмы «Кадравая рэзэрва Новай Беларусі» ў Telegram і маглі такім чынам прывабіць ахвочых прыняць удзел у навучаньні. Магчыма, менавіта гэтых людзей і затрымалі, сказаў Губарэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Губарэвіч: Людзі на кадрах АНТ, якіх нібыта затрымалі па справе «Кадравай рэзэрвы», ня маюць дачыненьня да ініцыятывыКампанію «Кадравая рэзэрва для Новай Беларусі» запусьцілі летась пад эгідай Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Яе мэта — рыхтаваць прафэсіяналаў, якія змогуць працаваць на дзяржаўных пасадах і праводзіць рэформы ў Беларусі ў пераходны пэрыяд.