Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагародаў і прысваеньня генэральскіх званьняў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы ў «справе БелТА» і ягоны кіраўнік атрымалі ад Лукашэнкі ордэны «За службу Радзіме»«У нас спакой і цішыня, таму што нашы хлопцы ўкараняюцца ў тэрарыстычныя групы з рызыкай для свайго жыцьця, перакрываюць каналы паставак у краіну сьмяротнай зброі і боепрыпасаў, спыняюць шпіёнскую дзейнасьць замежных спэцслужбаў, — цытуе Лукашэнку яго прэсавая служба. — Наш народ сьпіць спакойна, таму што ў баявых апэрацыях, часам з рызыкай для жыцьця, удзельнічаюць і афіцэры, і генэралы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На АНТ паказалі 14 затрыманых у справе «Кадравай рэзэрвы». Губарэвіч сьцьвярджае, што праз арыгінальную плятформу нікога выкрыць не магліЛукашэнка падзякаваў сілавікам за службу і за тое, што «гібрыдныя атакі на Беларусь не перарасьлі ў поўнамаштабную гарачую бойню».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнік КДБ далучыўся да онлайн-заняткаў Вольнага беларускага ўнівэрсытэту: «Усе пад кантролем»