Сэсія пройдзе ў Жэнэве 26 лютага — 5 красавіка.
Плянуецца, што з дакладам «Становішча з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьля іх» выступіць вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк.
У адкрыцьці сэсіі РПЧ плянуе ўзяць удзел беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, яе візыт у Жэнэву пройдзе 26–28 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ААН разгледзяць заяву аб зьнікненьні Марыі Калесьнікавай, сувязі зь якой няма 350 дзён13 ліпеня 2023 году Рада ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю, якая падаўжае мандат спэцдакладчыка па Беларусі Анаіс Марэн і зьмяшчае шэраг заклікаў да беларускіх уладаў аб узаемадзеяньні зь міжнароднай супольнасьцю, адмене дыскрымінацыйнага заканадаўства, вызваленьні «без усялякіх умоў усіх асобаў, адвольна або незаконна затрыманых».
Рада па правах чалавека ААН — міжнародны праваабарончы орган у сыстэме ААН, які замяніў сабой камісію па правах чалавека. Зьяўляецца дапаможным органам Генэральнай асамблеі ААН. У Раду ўваходзяць прадстаўнікі 47 дзяржаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчыца ААН па Беларусі: рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае меры барацьбы з «тэрарызмам» для падаўленьня апазыцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы з вамі!» Урады і палітыкі розных краінаў сьвету салідарныя зь Беларусьсю. Абнаўляецца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль: Эўразьвяз гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя захады адносна Беларусі