Праваслаўная грамада Канстантынопалю ў Літве зьвярнулася ў Міністэрства юстыцыі краіны з просьбай аб юрыдычным прызнаньні. Пазьней такое прызнаньне можа дазволіць ім атрымаць дзяржаўнае фінансаваньне, піша агенцтва BNS.
«На гэтым тыдні ў Міністэрства юстыцыі паступілі дакумэнты для ўключэньня Экзархату Сусьветнага Патрыярхату ў Літве ў рэестар юрыдычных асобаў», — паведаміў прэс-прадстаўнік міністра юстыцыі Паўлюс Жэйміс. Міністэрства выявіла шэраг недахопаў і папрасіла дапоўніць прадстаўленыя дакумэнты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваслаўная царква Літвы просіць Маскоўскі Патрыярхат аб самастойным статусеПра намер стварыць царкоўную структуру ў Літве ў сакавіку 2023 году заявіў Патрыярх Канстантынопальскі Варфаламей, які знаходзіўся зь візытам у краіне, і вярнуў у сан пяцярых былых сьвятароў Літоўскай праваслаўнай архіепіскапіі Маскоўскага патрыярхату.
Летась за «кананічныя праступкі» у Літоўскай Праваслаўнай Архіепархіі зьнялі са сьвятарства пяць клірыкаў Экзархату, аднак Канстантынопаль заявіў, што гэта адбылося не з-за парушэньня царкоўных правілаў, а з-за пазыцыі ў пытаньні расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Экзархат налічвае дзесяць грамадаў у Літве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстантынопальскі патрыярхат падпісаў пагадненьне зь Літвой. Яно тычыцца і беларускіх вернікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ўжо была алергія на слова „духоўнасьць“». Вялікая гутарка са сьвятаром Георгіем Роем