У фінале Арына Сабаленка перамагла кітаняку Чжэн Цыньвень — 6:3, 6:2.
Беларуска перамагае на прэстыжным турніры другі год запар: у 2023 годзе Сабаленка ў фінале перамагла Алену Рыбакіну (Казахстан).
Для Арыны Сабаленкі гэта 14-ы тытул у кар'еры ў адзіночным разрадзе. За перамогу ў Мэльбурне яна зарабіла 3,15 млн аўстралійскіх даляраў або каля 2,13 млн амэрыканскіх (да выліку падаткаў).
У 2012 і 2013 гадах турнір выйгравала беларуска Вікторыя Азаранка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На тэнісным турніры Australian Open забаранілі паказваць дзяржаўны беларускі чырвона-зялёны сьцяг17 студзеня 2024 году арганізатары Australian Open забаранілі прынялі рашэньне забараніць паказваць дзяржаўны беларускі чырвона-зялёны сьцяг. Першапачаткова яны дазвалялі заўзятарам праносіць гэтыя сьцягі пры ўмове, што гэта не прывядзе да «інцыдэнтаў».
У турніры ў Мэльбурне расейцы і беларусы бяруць удзел на ўмовах нэўтральнасьці, без указаньня краіны, а таксама сьцяга і гімна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска апынулася на шостым месцы сярод самых высокааплатных спартовак сьветуАрына Сабаленка летась зазнала вострую крытыку за сваю палітычную пазыцыю, а менавіта за падтрымку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі на радзіме і маўчаньне адносна расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне. Арганізатары Ўімблдонскага турніру не адразу выдалі беларусцы візу для ўдзелу ў лёнданскіх спаборніцтвах.
Украінскія тэнісісткі пасьля матчаў адмаўляліся ціснуць Сабаленцы руку. Яна ж заяўляла, што супраць вайны, але ні на што паўплываць ня можа. Пазьней Сабаленка заявіла, што цяпер ужо не падтрымлівае дзеяньні Лукашэнкі. Арганізатары «Ралян Гарос» абаранялі Сабаленку ад пытаньняў пра палітыку і вайну. Яна ж сама казала, што ня мае камэнтароў на пытаньні такога парадку і гатовая размаўляць толькі пра тэніс.
У 2020 годзе Сабаленка пасьля народных пратэстаў супраць дыктатуры на радзіме падпісала ліст у падтрымку Лукашэнкі і паўдзельнічала зь ім у балі на Новы 2021 год.
Калі пачалася вайна ва Ўкраіне, Сабаленка паабяцала ў адказ на пытаньне журналістаў надзець жоўта-блакітную бутаньерку ў падтрымку Ўкраіны, але не зрабіла гэтага і расейскую агрэсію не асудзіла, абмяжоўваючыся толькі фразамі, што яна «супраць вайны».
11 верасьня 2023 году Арына Сабаленка стала другой беларускай у гісторыі, якая стала першай ракеткай сьвету, але не пратрымалася на першай пазыцыі і двух месяцаў: прычынай стала параза ў паўфінале выніковага турніру WTA ў Мэксыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска Арына Сабаленка страціла першы радок у сусьветным тэнісным рэйтынгу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія тэнісісткі Азаранка і Сабаленка згулялі паміж сабой у паўфінале турніру ў Аўстраліі