Суд у Пхукеце 26 студзеня аштрафаваў музыкаў «Бі-2» на 95 даляраў кожнага, пішуць «РИА Новости».
Пра іх затрыманьне пасьля канцэрту ў Тайляндзе стала вядома 25 студзеня. Прычынай называўся «выступ без дазволу на працу».
Канцэрты «Бі-2» прайшлі ў Патаі і правінцыі Пхукет.
Паводле інфармацыі Mash, прычына затрыманьня ўдзельнікаў гурту «Бі-2» — антырасейская пазыцыя і падтрымка Ўкраіны, ініцыятар — генконсульства Расеі ў Тайляндзе.
Па словах суразмоўцы Mash у консульстве, расейскія дыпляматы зьвярнуліся да ўладаў Тайлянду з просьбай уважліва праверыць дакумэнты музыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тайляндзе затрымалі ўдзельнікаў рок-гурту «Бі-2», яны выступалі супраць вайны Расеі ва Ўкраіне«Бі-2» — рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску, ягоныя заснавальнікі і нязьменныя ўдзельнікі Аляксандар Уман (Шура) і Ягор Бортнік (Лёва) паходзяць зь Беларусі.
- З часам музыкі перабраліся ў Расею і сталі адным з самых камэрцыйна пасьпяховых гуртоў на расейскай сцэне.
- Музыкі асудзілі расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. Неўзабаве пасьля пачатку вайны Расеі ва Ўкраіне, у красавіку 2022 году, гурт «Бі-2» адмовіўся выступаць на канцэрце ў Омску на фоне банэра «Za президента». Пасьля гэтага гурт перанёс шэраг выступаў.
- У 2023 годзе ўдзельнікі гурту эмігравалі ў Ізраіль.
- У чэрвені 2023 году лідэра гурту Ягора Бортніка прызналі ў Расеі «іншаземным агентам». Як растлумачыла Міністэрства юстыцыі РФ — за тое, што музыка выступаў супраць вайны Расеі ва Ўкраіне і «нэгатыўна выказваўся пра расейцаў».