Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка павінен сысьці», — лідэр гурту «Бі-2» Ягор Бортнік 


Гурт "Бі-2": Аляксандар Уман і Ягор Бортнік
Гурт "Бі-2": Аляксандар Уман і Ягор Бортнік

Адзін з заснавальнікаў гурту «Бі-2» Ягор Бортнік расказаў расейскай газэце «Труд», як ставіцца да палітычных узрушэньняў на радзіме, у Беларусі.

Спачатку ў чэрвені, а пасьля ў верасьні заплянаваныя канцэрты «Бі-2» у Менску былі адмененыя зь меркаваньняў бясьпекі. Адразу ня даў выступіць каранавірус, затым — улады, тлумачыць Ягор Бортнік.

«Спачатку, у чэрвені, праз каранавірус мы вырашылі не рызыкаваць здароўем гледачоў. А цяпер зноў зрабілі гэта зь меркаваньняў бясьпекі, але цяпер пагроза зыходзіць ўжо больш не ад каранавірусу, а ад улады. Сёньня ў Беларусі любыя масавыя сходы могуць выклікаць непрадказальную і неадэкватную рэакцыю. Дый ад самой публікі паступалі просьбы аб пераносе да лепшых часоў», — сказаў ён.

Ягор Бортнік і ягоны напарнік Аляксандар Уман былі аднымі зь першых публічных пэрсонаў, якія запісалі зварот у падтрымку грамадзянаў Беларусі.

«Мы з Шурыкам родам зь Беларусі: я зь Менску, ён з Бабруйску. Таму для нас усё, што цяпер адбываецца на радзіме, — асабістая трагедыя. Думаю, Лукашэнка павінен сысьці. Я ніколі ня быў яго прыхільнікам, але тут ужо сытуацыя з шэрагу тупіковых. Спадзяюся, неўзабаве яна вырашыцца. Проста прыйшоў час, назад дарогі няма. Выбары былі беспрэцэдэнтна сфальсыфікаваныя. Невыпадкова людзі пачулі і падтрымалі нас, а мы — іх», — падсумаваў адзін зь лідэраў гурту «Бі-2».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG