Берасьцейца затрымалі за камэнтары ў Telegram
У відэа, запісаным сілавікамі, затрыманы прадстаўляецца Сяргеем Вальевічам, піша «Вясна» з спасылкай на праўладны тэлеграм-канал.
Затрыманы кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» рэсурсы, а таксама пакінуў у Telegram больш за 1000 камэнтароў.
У апісаньні пад відэа паведамляецца, што мужчыну зьмясьцілі ў ІЧУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 лістапада: у Горадні за пасьлявыбарныя пратэсты судзяць хлопца, якому ў 2020-м было 15 гадоўСтала вядома дата апэляцыі на вырак Паліне Шарэндзе-Панасюк
Судзьдзя Станіслаў Іванюценка 9 кастрычніка прызнаў Паліну вінаватай у «злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі» (ч. 2 арт. 411 КК) і прызначыў ёй яшчэ 1 год калёніі на дадатак да трох гадоў. На першым судовым паседжаньні яна заявіла пра зьбіваньні ў зарачанскай калёніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.
Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадзкая актывістка зь Берасьця, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Маці двух непаўналетніх сыноў асудзілі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У канцы лютага 2022 году на палітзьняволеную завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК, а пазьней ёй прысудзілі яшчэ адзін год калёніі.
Па інфармацыі «Берасьцейскай Вясны», Гомельскі абласны суд 15 сьнежня разгледзіць апэляцыйную скаргу палітзьняволенай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 лістапада: магіляўчанку затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў па вяртаньні з ПольшчыЗатрымалі выкладчыцу Інстытуту бізнэсу БДУ
У відэа, запісаным сілавікамі, Сьвятлана Яскевіч расказвае, што «разьмяшчала ў сацсетках пратэставую сымболіку, абмяркоўвала ў дваровых чатах магчымасьць удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах».
Праўладныя каналы паведамілі, што Сьвятлану затрымалі пасьля скаргаў у бот.
Сьвятлана Яскевіч — магістарка пэдагагічных навук, экспэрт і практык з 15-гадовым досьведам у галіне інфармацыйных тэхналёгій, электроннага навучаньня, пэдагагічнага дызайну, web-дызайну, кампутарнай графікі, UX-UI-праектаваньня. Актыўную пэдагагічную дзейнасьць яна вядзе з 1994 году, а ў Інстытуце бізнэсу БДУ працуе з 2006-га.
Хапун у Гомлі
Сілавікі затрымалі сама меней 5 чалавек за інтэрнэт-камэнтары і падпіскі ў сацсетках на «экстрэмісцкія» старонкі. «Пакаяльнае» відэа зь імі зьявілася ў праўладным тэлеграм-канале, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 лістапада: Лекара зь Віцебску, узнагароджанага за працу падчас пандэміі, зноў арыштавалі з палітычных матываў2 гады турмы за ТыкТок
У Магілёве за відэа ў сацыяльнай сетцы ТыкТок мужчыну асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі.
Як стала вядома праваабарончай ініцыятыве Mayday team, суд Ленінскага раёну Магілёва 1 лістапада вынес прысуд мясцоваму 48-гадоваму жыхару Дзьмітрыю Пашыну. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі.
Пашын у сакавіку 2023 году апублікаваў у сваім ТыкТок-акаўнце з крыху больш як тысячай падпісчыкаў відэаролік у падтрымку Ўкраіны, у якім у рэзкай форме скрытыкаваў нязьменнага кіраўніка Беларусі. Цяпер відэаролік недаступны.
Дзьмітрыя Пашына затрымалі ў жніўні. Судзьдзя Натальля Панасенка прызнала яго вінаватым у злачынстве паводле ч. 1 арт. 368 КК РБ і вынесла прысуд — 2 гады пазбаўленьня волі.
Пра мужчыну вядома, што ён у разводзе, працуе аўтамэханікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 жніўня: год турмы за чатыры падабайкі пад карыкатурамі на ЛукашэнкуМужчыну асудзілі на паўтара года зьняволеньня за камэнтар
Праваабаронцам стала вядома, што 12 верасьня 2023 году на 1,5 года пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 28-гадовага Руслана Казакевіча.
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Руслана судзілі за камэнтар у тэлеграм-канале, які нібыта схіляў удзельнічаць у Маршах.
Вядома, што мужчыну затрымалі на мяжы з Расеяй, час і абставіны невядомыя. Да затрыманьня ён працаваў тэхнікам-мэханікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 лістапада: бабруйчан асудзілі за кветкі і сьвечкі ля помніка ахвярам рэпрэсій; новыя суды за ўдзел у пратэстахЭкс-палітзьняволеную з Паставаў Ірыну Паляніну арыштавалі на 7 сутак
17 лістапада суд Пастаўскага раёну арыштаваў актывістку Ірыну Паляніну на 7 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (частка 2 артыкула 19.11 КаАП). Пра гэта «Медыязоне» паведаміў знаёмы актывісткі.
Паляніну прызналі вінаватай у тым, што яна ў «Аднаклясьніках» зрабіла рэпост публікацыі «Белсату», «Хартыі-97», каналаў Nexta і «Рэальная Беларусь».
Ірына Паляніна – экс-палітзьняволеная. У красавіку 2021 году актывістку асудзілі на 2 гады калёніі па артыкулах аб абразе прадстаўніка ўлады і незаконных дзеяньнях у дачыненьні да зброі (артыкулы 369 і 295 КК).
13 лістапада суд падоўжыў Палянінай прэвэнтыўны нагляд яшчэ на 2 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 кастрычніка: затрыманьні на Гомельшчыне; бацьку палітвязьня арыштавалі шосты раз запар