14 лістапада Лукашэнка расказаў пра чарговую гучную карупцыйную крымінальную справу, гэтым разам у малочнай сфэры. Нібыта затрымлівалі 26 чалавек з гэтай сфэры, зараз у статусе затрыманых 15 зь іх.
Сілавікі сьцьвярджаюць, што 8 камэрцыйных структураў на выгадных для сябе ўмовах усталявалі кантроль над экспартам малочнай прадукцыі ў Расею.
«Шляхам подкупу асобныя камэрсанты атрымлівалі права першачарговага разьмеркаваньня малочнай прадукцыі (масла, сыроў) на сваю карысьць з магчымасьцю закупкі па цане, ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў», — сказаў Лукашэнка.
Раней выданьне «Наша ніва» паведаміла пра затрыманьне Генадзя Скітава, гэндырэктара адной з самых буйных кампаній, што вырабляюць малочную прадукцыю ў Беларусі, ААТ «Бабушкина крынка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў аб раскрыцьці «малочных схем» на пастаўках у Расею. Арыштавалі 15 чалавекШто цяпер з «Бабушкиной крынкой»
У 2021-м «Бабушкина крынка» таксама адпрацавала са стратамі ў 43 мільёны рублёў. На 2022 год у кампаніі было 143 мільёны доўгатэрміновых абавязаньняў, гэта значыць даўгоў. 33 мільёны зь іх — гэта крэдыты і пазыкі.
«Бабушкина крынка» вырасла з Магілёўскага малочанага камбіната і цяпер зьяўляецца акдрытым акцыянэрным таварыствам.
Мінулы год прадпрыемства завяршыла з чыстымі стратамі памерам 49 мільёнаў рублёў, вынікае са справаздачнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 31 крамы да 197 за тры гады. Як расейскія гандлёвыя сеткі выціскаюць беларускіяШто зь беларускім малочным рынкам
Да 85% беларускага экспарту малочных прадуктаў прыпадае на Расею. Апошнія тры гады (2020, 2021, 2022) аб’ёмы паставак беларускай «малочкі» туды былі аднолькавыя — 3,5 мільёна тонаў у малочным эквіваленце. Пры гэтым закупка Расеяй малочных прадуктаў зь іншых краін у гэты ж час зьнізілася з 1,5 мільёна тонаў да 0,8 мільёна тонаў, амаль удвая.
Сёлета беларускія вытворцы плянавалі паставіць у Расею каля 3,6 мільёна тонаў, амаль столькі ж, колькі ў мінулыя гады. Аднак на пачатку году ўпершыню за 8 месяцаў беларускі бок зьнізіў цэны для Расеі. Зрабілі гэта не вытворцы, а ўрад.
Перад гэтым цэны зьніжаліся ў чэрвені 2022 году. Гэта рабілася для «падтрымкі эканомікі Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Россельхознадзор» заявіў, што выявіў у беларускіх сырах ялавічны тлушч. Новая фаза «малочнай вайны»?У чым карупцыя?
Атрымліваецца, што цэны на малочную прадукцыю для Расеі паніжалі не кіраўнікі кампаній-вытворцаў, а ўрад. Спэцыялісты «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» расказалі Свабодзе, за якую схему маглі дачапіцца да кіраўнікоў кампаній — вытворцаў малака. Па словах суразмоўцаў, цэны для трэйдэраў у Расеі зьнізілі для «росту экспарту». Але сапраўдныя дыстрыбутары ў РФ працягвалі купляць беларускае малако па старой (ці амаль старой) цане.
«Падобная схема з гандлёвымі дамамі за мяжой выкарыстоўваецца практычна ўсімі імпартэрамі і экспартэрамі. Пры імпарце так робяць прыватнікі для таго, каб пакінуць большую частку нацэнкі за межамі доступу беларускіх падаткавікоў, гэта такі спосаб імгненнай камбінацыі ўхіленьня ад падаткаў і вываду капіталу. Пры пастаўках такую схему таксама выкарыстоўваюць і дзяржаўныя вытворцы, каб частка прыбытку асядала на рахунках фармальна незалежных кампаній. Іронія ў тым, што абсалютна такую ж схему выкарыстоўваюць на некаторых буйных дзяржаўных заводах», — сказалі суразмоўцы.
Апошняя гучная карупцыйныя справа ў Беларусі была зьвязаная з вытворцамі цукру. Тады, каб затрымаць кіраўнікоў цукровай галіны, над Польшчай разьвярнулі самалёт «Белавія». Кіраўнікам заводаў прысудзілі да 13 гадоў пазбаўленьня волі. Тады інтарэс сілавікоў быў зьвязаны ў большай ступені з закупкай больш таннай сыравіны ў Расеі, хоць Беларусь мела сваю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цукровая справа». Беларусь набывала сыравіну для цукру ў Расеі, хоць мела сваю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ня так з расьсьледаваньнем БТ пра «цукровую мафію». ВІДЭА