13 лістапада Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў партугальскім парлямэнце. Падчас яе знаходжаньня было абвешчана пра стварэньне там групы сяброў Беларусі, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай.
Такія групы ўжо існуюць у 23 краінах сьвету — у тым ліку ня толькі ў краінах Эўразьвязу, а таксама ў Нарвэгіі, ЗША, Вялікай Брытаніі і Ўкраіне.
Раней, падчас беларускага форуму ў Бэрліне стварылі Альянс парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У нямецкім Бундэстагу прынялі рэзалюцыю «За дэмакратычную Беларусь у эўрапейскай сям’і». Што ў ёйУ сваёй прамове ў Лісабоне Ціханоўская акрэсьліла шэраг дадатковых напрамкаў, якія вартыя больш актыўнай сумеснай працы. У прыватнасьці, гаворка ішла пра падтрымку «пашпартоў новай Беларусі», дапамогу палітзьняволеным і іх рэабілітацыю пасьля вызваленьня.
«Мы спадзяёмся, што Партугалія дапаможа выйсьці нам на кантакт з партугаламоўнымі краінамі. Яны адыгрываюць вялікую ролю ў сьвеце, іх пазыцыя ў многіх пытаньнях вельмі важная. І мы разьлічваем на тое, што знойдзем зь імі агульную мову», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
13-15 лістапада Cьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў Лісабоне, дзе разам зь беларускімі бізнэсоўцамі за мяжой сустракаецца з уладамі краіны, апрача таго, яна возьме ўдзел у Web-Summit.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнэсу за мяжой праводзяць сустрэчы з уладамі Партугаліі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Шыманіце напісалі артыкул аб дружбе беларускага і літоўскага народаў