У 2020 годзе за Ціханоўскую прагаласавала каля трох мільёнаў чалавек. Зьехалі, магчыма, 250 тысяч. І непрыняцьце Лукашэнкі ў беларускім грамадзтве, як можна сабе ўявіць, за гэтыя гады толькі вырасла і чакае свайго часу.
Дык што рабіць, калі вы засталіся на тэрыторыі Беларусі? У мяне амаль няма адпаведнага досьведу, але з парадамі справа ня ў тым, даваць іх ці не, а ў тым — прымаць ці не. Таму вось некалькі думак — можа, камусьці яны будуць карыснымі ці хаця б натхняць на ўласныя разважаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: праваабаронцы сабралі факты перасьледу беларусаў за антываенную пазыцыю
Чытайце клясыкаў
Так, чытайце: напрыклад, пра жыцьцё савецкіх дысыдэнтаў, якім даводзілася не лягчэй, чым вам. Ці, наадварот, таго ж Уладзіміра Леніна, каму помнік стаіць у кожным беларускім горадзе. Ня тыя творы, дзе ён піша пра камунізм, а тыя, дзе зь веданьнем справы разважае пра мэтодыку рэвалюцыйнай барацьбы. Вось у яго досьвед на гэтай ніве быў багаты. Вы, напэўна, лепш за тых, хто ў замежжы, ведаеце, што жарты скончыліся і Беларусь у наступныя гады будуць спрабаваць ператварыць ва ўсходнеэўрапейскую вэрсію Туркмэністану і КНДР. Уладзімір Ільліч і ягоныя таварышы мелі б што тут параіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два баракі аднаго лягеру. Рэпрэсіі Лукашэнкі і рэпрэсіі Пуціна: хто чый прыклад пераймаеІнфармацыйная бясьпека
Ня будзьце лёгкай здабычай для рэжыму. Не разважайце пра палітыку зь незнаёмцамі ў чат-рулетцы і з малазнаёмымі ў курылцы. Не пакідайце ў інтэрнэце ад свайго імя публічныя камэнтары на палітычныя тэмы (а лепш не пакідайце іх увогуле). Чытайце забароненыя СМІ толькі так, як людзі ў свой час слухалі Радыё Свабода падчас савецкага рэжыму ці як Штырліц у савецкім фільме прымаў шыфроўкі з Масквы: з выкананьнем усіх захадаў перасьцярогі. Лепш быць празьмерна пільнымі, чым недастаткова пільнымі. Лепш быць незасьвечанымі, чым засьвечанымі. Вы павінны быць на волі, а не ў турме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справа Гараўскага. Незалежны суд як напамін палітыкам пра тое, што ім ніколі не даруюцьЖывіце звыклым жыцьцём абываталя
Хадзіце на працу. Будзьце на добрым рахунку. Балятуйцеся ў райсавет ад партыі «Белая Русь». Інфільтруйцеся ў рэжымныя арганізацыі і ўстановы — цяпер сапраўды надышоў час «малых справаў» і падпольля. Не саромейцеся «дапамагаць» рэжыму, калі адчуваеце, што патэнцыйная шкода, якую гэта дазволіць нанесьці дыктатуры, пераважае дапамогу і спрыяньне. Хіба што не заплямце сябе злачынствамі на службе дыктатуры — прынамсі такімі, дзе пацярпелі б нявінныя людзі. Іншымі — плямцеся, калі гэта не перашкаджае справе вызваленьня. Вучыцеся не гаварыць усёй праўды і выбіраць бясьпечныя фармулёўкі з каменным тварам. Вучыцеся жыць ва ўмовах, калі немагчыма ня быць калябарантам. Вучыцеся кансьпірацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь заняла апошняе месца ў Індэксе забароны катаваньняў сярод постсавецкіх краінаўБудзьце гатовыя да пераменаў
Усе памятаюць пра памылкі 2020 году. Усе ведаюць пра памылкі 2015, 2010, 2006 гадоў. Іх ня трэба паўтараць. Як было напісана ў пачатку: чытайце кнігі, набывайце карысныя пратэставыя навыкі. Яднайцеся з маленькімі групамі аднадумцаў — тых, каму цалкам давяраеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу зьняць фільм пра барацьбу беларусаў». Рэжысэр з ЗША штодня вядзе блог пра беларускіх палітвязьняўУ вырашальны момант будзьце гатовыя дапамагчы вярнуцца тым, хто гатовы да гэтага
Магчыма, гэтыя людзі — хоць каліноўцы, хоць кабінэт Ціханоўскай — да гэтага вырашальнага моманту і да наступнага этапу падзеяў будуць падрыхтаваныя нават лепш за вас.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апытаньне: 45% беларусаў, якія зьехалі ў Польшчу, плянуюць застацца там жыць