Праваабаронцам стала вядома, што 7 верасьня судзьдзя суду Наваполацку Зінаіда Балаболава за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках пакарала арыштам на 15 дзён апаратчыка цэха № 103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.
Падчас судовага разбору Андрэй пацьвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы Instagram ён меў падпіску на старонкі «Рабочы рух» і «Баста!», а ў Facebook — на суполку «Фонд салідарнасьці BYSOL/Belarus solidarity foundation».
Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя «экстрэмісцкімі», яму не было вядома. Таму мужчына віны ў «распаўсюдзе экстрэмізму» не прызнаў, ад дачы тлумачэньняў адмовіўся, піша «Віцебская Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: Прыхільніца Лукашэнкі трапіла ў ІЧУ пасьля скаргі на міліцыю; затрымалі загадчыка аддзяленьня Віцебскай абласной лякарніСуд у Менску за данаты
У Менскім гарадзкім судзе распачаўся працэс над Аляксандрам Ёдам.
Яго судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту і данаты. Аляксандру ставяць у віну два артыкула Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і арт. 361-2 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).
Працэс вядзе Вера Галоўкава.
Падрабязнасьці справы праваабаронцам невядомыя. Вядома толькі, што Аляксандра затрымалі сёлета ў канцы сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 кастрычніка: рабочага судзяць за абразу Лукашэнкі і Галоўчанкі; пэнсіянэра Дземідовіча будуць судзіць 7-ы разВырак у Берасьці за ўдзел у пратэстах
У Брэсьцейкім абласным судзе вынесьлі прысуд Паўлу Салагубу паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і ч. 1 арт. 130 («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі па двух крымінальных артыкулах на 3 гады калёніі. Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Сянько.
Паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасьці справы невядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 кастрычніка: У Гомлі паводле пяці артыкулаў судзяць маці дваіх дзяцей