Дэпутаты прынялі ў першым чытаньні праект закона, паводле якога пэдафілаў будуць накіроўваць на прымусовае лячэньне, а таксама за імі будзе прэвэнтыўны нагляд з боку міліцыі.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
У чэрвені гэты законапраект анансавала Генэральная пракуратура.
Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў, прадстаўляючы на сэсіі Палаты прадстаўнікоў праект закону, расказаў, што згодна з законам прапануецца надзяліць суды правам адпраўляць на прымусовае лячэньне асоб з дыягназам «пэдафілія».
Таксама Кубракоў удакладніў, што зараз у месцах пазбаўленьня волі адбываюць пакараньне каля тысячы асуджаных за злачынствы супраць палавой свабоды непаўналетніх, яшчэ 700 знаходзяцца на ўліку, але толькі 60 асобам пастаўлены дыягназ пэдафілія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску за 9 месяцаў ад пэдафілаў пацярпелі 65 дзяцей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Генпракуратура і Лукашэнка ўзяліся за сэксуальнае выхаваньне беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альянс расьсьледнікаў Беларусі: Супрацоўнікі КДБ, МУС і Генпракуратуры карысталіся паслугамі банды пэдафілаў, якую стварылі сілавікі