Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за 9 месяцаў ад пэдафілаў пацярпелі 65 дзяцей


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За дзевяць месяцаў 2023 г. міліцыя Менску выяўлены 74 злачынствы супраць палавой недатыкальнасьці непаўнагадовых.

Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка ўпраўленьня па наркакантролю і супрацьдзеяньню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі ГУУС Менгарвыканкаму Дзьмітрый Усараў, піша агенцтва «Менск-Навіны».

Паводле слоў Усарава, злачынцы зьдзяйсьнялі гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару і згвалтаваньні (33 факты) і распусныя дзеяньні (32 выпадкі). Выяўленыя 41 падазраваны і 65 пацярпелых дзяцей, зь якіх 46 — малагадовыя.

Дзьмітрый Усараў паведаміў, што падобныя злачынствы характарызуюцца высокай латэнтнасьцю, паколькі часта факты замоўчваюцца, асабліва калі зьдзяйсьняюцца сваяком або ўваходным у сям’ю чалавекам. Не апошнюю ролю адыгрывае тэндэнцыя перамяшчэньня кантактаў у інтэрнэт, дзе кантроль за дзецьмі аслаблены.

«Бацькам неабходна рэгулярна вывучаць кола зносінаў і актыўнасьць дзяцей у Сеціве, — нагадвае Ўсараў. — Адсочваць і высьвятляць прычыны зьменаў фізычнага і псыхалягічнага стану, зьяўленьня грошай і іншых каштоўнасьцяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG