Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Генпракуратура і Лукашэнка ўзяліся за сэксуальнае выхаваньне беларусаў


Аляксандар Лукашэнка і Андрэй Швед
Аляксандар Лукашэнка і Андрэй Швед

Генпракуратура Беларусі распрацавала шэраг ініцыятыў па палавым выхаваньні беларусаў. Ведамства прапануе штрафаваць за прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных адносін, зьмены полу і чайлдфры». Усе прапановы падтрымаў Лукашэнка. 

Новаўвядзеньні ў эфіры Свабоды Premium камэнтуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч. На яе думку, гэтыя прапановы Генпракуратуры ўкладаюцца ў лёгіку таго, што адбываецца ў Беларусі.

«На жаль, гвалт стаў на нацыянальным узроўні ад імя дзяржавы сацыяльна-ухваляльнай зьявай. І таму любая іншасьць павінна быць пакараная. Тое, што ўсё гэта ідзе ў зьвязцы з выхаваньнем дзяцей, чайлдфры, пэдафіліі — гэта ўсё лягічна, бо трэба выхоўваць беларусаў і беларусак зь дзяцінства ў традыцыйных каштоўнасьцях. Зь іншага боку, мы бачым, што ідзе сынхранізацыя з тым, што адбываецца ў Расеі», — гаворыць Міцкевіч.

Экспэртка перакананая, што калі праекты агучаныя, то рэжым іх абавязкова зацьвердзіць. На яе думку, гэта яшчэ больш узмацніць рэпрэсіі ў Беларусі.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэавэрсіі на Youtube.

Апрача таго, у Беларусі прапануюць хімічна кастрыраваць пэдафілаў. Хімічная кастрацыя адбываецца з дапамогай анафрадызіякаў, каб паменшыць лібіда і сэксуальную актыўнасьць.

У адрозьненьне ад хірургічнай кастрацыі, калі палавыя залозы выдаляюцца, хімічная кастрацыя не выдаляе органы і не зьяўляецца формай стэрылізацыі.

Такі від кастрацыі прымяняюць у Аргентыне, Малдове, Польшчы, некаторых штатах ЗША. У некаторых краінах хімічная кастрацыя добраахвотная. Вядомыя выпадкі, калі злачынцы пагаджаліся на ўмяшальніцтва, паколькі баяліся, што змогуць учыніць злачынства на сэксуальнай глебе зноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG