Яго галоўная мэта — збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. З ініцыятывай правесьці такі маратон выступіла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.
На 23:59 30 ліпеня сабрана каля 575 тысяч эўра.
У арганізацыі і правядзеньні маратону ўдзельнічалі больш за 20 незалежных мэдыя, сярод якіх Белсат TV, «Эўрарадыё», «Зеркало», «Обычное утро», Радыё Свабода, Радыё Ўнэт, «Страна для жизни», а таксама Беларускі расьсьледніцкі цэнтар, «Брестская газета», «Маланка Медиа», «Мэдыязона», «Наша Ніва», Радыё Рацыя, «Салідарнасьць», BPN/Pozirk, Hrodna.life, Kyky.org, Nexta, Reform.by, Tribuna.com і многія іншыя.
Радыё Свабода на маратоне аказваў былы палітвязень, журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі мы не падтрымліваем палітвязьняў і іх сем’і, то дзеля чаго мы ўсё гэта рабілі ў 2020 годзе?» — былы палітвязень Алег ГрузьдзіловічСярод гасьцей онлайн-маратону — былыя палітзьняволеныя, журналісты Мікіта Мелказёраў, Аляксандар Івулін, Сьцяпан Пуціла, Павал Сьвярдлоў, Наста Роўда, сьпявачкі Маргарыта Ляўчук і Кацярына Ваданосава, музыканты Піт Паўлаў і Юры Стыльскі, пісьменьнікі Аляксандар Чарнуха і Ганна Златкоўская, спартоўка Кацярына Сныціна, палітаглядальнік Арцём Шрайбман і многія іншыя. Да этэру далучыцца лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, а таксама кіраўнік НАУ Павал Латушка і прадстаўніца кабінэта па сацыяльнай палітыцы, ініцыятарка маратону Вольга Гарбунова.
Як будуць разьмяркоўвацца ахвяраваньні
Мэта маратону — падтрымаць палітзьняволеных і іх сем’і, сабраць для іх грошы.
Празрыстасьць разьмеркаваньня данатаў, сабраных на адзіны рахунак, будзе кантраляваць спэцыяльна створаная Назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі мэдыя — арганізатараў маратону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто і як дапамагае палітзьняволеным беларусам і іх родным. Гайд па асноўных арганізацыяхУсіх гледачоў маратону, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікала клапаціцца пра сваю бясьпеку: не рэпосьціць, ня лайкаць і не камэнтаваць трансьляцыю са сваіх пэрсанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.
Сьвятлана Ціханоўская: калі б я ня зьехала, я б не была голасам Беларусі
Сьвятлана Ціханоўская паўдзельнічала ў мерапрыемстве і адказала на пытаньні вядоўцаў.
«Асаблівасьці рухаў — ягоныя, але відэа можа быць пастановачным, нам нібыта адмыслова навялі камэру на дату, каб мы, відаць, пераканаліся. Сяргей гэта мой боль, але такіх палітвязьняў тысячы. 9 сакавіка ў яго быў адвакат, і з таго часу няма ніякай інфармацыі.
Першы крок я зрабіла дзеля Сяргея, дзеля каханьня да яго. Затым я ўбачыла калясальныя чэргі, салідарнасьць людзей, і ты проста ня можаш пакінуць гэта».
Таксама яна адзначыла, што ёй складана сказаць, ці было рашэньне выехаць зь Беларусі правільным. Але шмат што зьмянілі тэлефонныя пагрозы дзецям. І яна «не змагла б быць тым інструмэнтам, голасам вольнай Беларусі», якім яна ёсьць цяпер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 нязручных пытаньняў пра палітвязьняў да ініцыятаркі 12-гадзіннага маратону салідарнасьціКіраўнік фонду BySol: эвакуацыя будзе каштаваць вам цану квітка
Андрэй Стрыжак прыняў удзел у маратоне салідарнасьці з палітвязьнямі. Ён заявіў, што многія людзі па-ранейшаму знаходзяцца ў небясьпецы, таму параіў такім асобам пакінуць Беларусь.
«Ваш выезд будзе каштаваць вам цану квітка. Калі ў вас няма грошай, можаце зьвярнуцца да нас».
Ён дадаў, што ў фонд можа ахвяраваць праз PayPal, а неўзабаве зьявіцца магчымасьць рабіць данаты крыптавалютай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падымае цану палітвязьняў, дзе стаўка — жыцьцё